вум. [Мартын:] — Праўда ваша (Я. Колас. У путчах Палесся). Адпав. у руск.: УМНЫЙ МОЛЧИТ, КОГДД ДУРАК ВОРЧИТ. ПАЗНАЮЦЬ НАІПУ д а ч к у 'I ў а н д а р а ч к у ' Андарак — народная паясная адзежына беларускіх жанчын — спадніца, якая йшлася з даматканай шарсцяной ці паўшарсцяной тканіны ў клетку або ў падоўжныя ці папярочныя палосы. Кроілі з 4—6 полак (кавалкаў тканіны ва ўсю шырыню), вытканых у 2—4 ніты. Малюнак утвараўся на вішнёвым, сінім, зялёным, а таксама чорным фоне тканіны. Часта дадатковым элементам дэкору служылі запрасаваныя складкі, вышыўка і пад. Доўгі і шырокі, пашыты са шчыльнага матэрыялу, дапасаваны паводле каларыту да кашулі і гарсэта андарак надаваў постаці статнасць і паважнасць. Андарак вядомы па ўсёй Беларусі; як утылітарнае адзенне выйшаў з ужытку ў 20-х, у Заходнім Палессі — у 30-х гг. нашата стагоддзя. У прыказцы андарак сімвалізуе будзённую, несвяточную, простую вопратку. 1. Добра вядомае лёгка распазнаецца ў любым абліччы. Гаворыцца (часцей жартам), калі хто-н. занадта бянтэжыцца свайго знешняга вигляду ці вигляду інших перад сваімі знаёмымі. [Дзед Бадыль:] — Хто заязджае? [Настуля:] — А хто іх ведае. [Дзед Бадыль:] — Мо жандарм зноў? [Настуля:] — Ды не, так нейкія... Адзін пажылы, а другі малады. [Дзед Бадыль:] — То ці не сваты, глядзі? [Настуля:] — Што ты, дзядуля! Да каго ж яны маюць быць? [Дзед Бадыль:] — Ды ўжо няйначай, як да мяне. [Настуля:] — Няўжо да мяне? Дзедачка, што ж мне рабіць? Адзета ж я абы-як. [Дзед Бадыль:] — Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку (К. Крапіва. Партызаны). Адпав. у руск.: ЗНАТЬ ИВАНА И БЕЗ ЕГО КАФТАНА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁