I ll з фразеал. "няхай жыве" х т о, ш т о. Толькі ў заг. Выкл.— Тут: пажаданнє поспеху, росквіту. Бацян (бусел) — вялікая пералётная птушка, на Беларусі распаўсюджаны так званы "белы бусел". Свае гнёзды буслы будуюць звычайна на высокіх дрэвах недалёка ад чалавечага жылля, на дахах дамоў, гумнаў, пераважна ў селъскай мясцовасці. Бусел, паводле даўніх народных вераванняў беларусаў, лічыўся лтушкай свяшчэннай. Згодна з легендамі, ён некалі быў чалавекам, але за непаслухмянства Бог ператварыў ято ў бусла. Да цяпераншяга часу на Беларусі існує павер'е, што людзям у хаце, на якой або паблізу якой ён пабудаваў сваё гняздо, пашчасціць. Беларусь! лічаць бусла адным з сваіх этнавызначальных сімвалаў. Менавіта яго згадвае Уладзімір Караткевіч (1930—1984) у прадмове да свайго нарыса па беларускай гісторыі, культуры, прыродзе "Зямля пад белымі крыламі" (1971), калі тлумачыць назву твора. "Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. їх многія і многія ТЫСЯЧЫ — хто лічыў? На вільчьхках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах каиліц сярод маладога зялёната жыта. Гнёзды паўсюль. І таму мне здаецца, што ў гэтыя — і не толькі ў гэтыя — дні зямлю нашу, Беларусь, можна назваць "зямлёю пад белымі крыламі".. Да пэўнай ступені бусел — сімвал Беларусі. Ёсць, вядома, дацкія буслы, апетыя Андэрсанам, ёсць яны і на поўдні. Але на ўсход ад Беларусі, калі не лічыць Сярэднюю Азію, яны ўжо амаль не водзяцца. Вось так і планіруюць, планіруюць буслы. Ветразі іхнія раскрылены над дрэвамі, пушысты хвост, як веерам, накрыў выцягнутыя ногі. А мне пад іхні палёт асабліва добра думаецца лра Беларусь, нашу з вамі Радзіму". Няхай заўжды ўсё будзе добра на той зямлі, на якой ЖІ.Ї1ЇЄШ. Таворыцца часцей як пажаданне поспеху каму-н. у яго справах, росквіту чаго-н. і пад. або як жартоуиы тост у застоллі. Бліжэйшы хлопец весела паїігауся, як быццам толькі што пад'ехаўшы: — Здаровы, дзядзька, былі! Няхай жыве беларуская птушка бацян! (Я. Брыль. Птушкі і гнёзды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

павере, падехаўшы
8 👁