кажуць: міл той куток, дзе абрэзалі пупок (J1. Калодзежны. Трэція пеўні). Адпав. у руск.: СВОЙ УГОЛОК ВСЕГО КРАШЕ. П ар а ў н.: МОЙ РОДНЫ КУТ, ЯК ТЫ МНЕ МІЛЫ , ЗАБЫЦЬ ЦЯБЕ НЕ МАЮ С1ЛЫ (Я. Колас). НЯМА ТАГО, Ш ТО РАНЫП БЫЛО Паходзіць з верша Максіма Багдановіча "Ізноў пабачыў я сялібы"— эпілога вершаванага апавядання Всраніка" (1911— 1913): Ізноў яабачыў я сялібы, Дзе леты першыя прайшлі: Там сцены мохам параслі, Вясёлкай адлівалі шыбы. Усё ў пылу. І стала миє Так сумна, сумна ў цішьше. Я ў сад пайшоў... Ўсё глуха, дзіка, Усё травою зарасло. Няма таго, што раньш было, І толькі надпіс Вераніка", На ліпе ўрэзаны ў кары, Казаў начам аб тэй пары. Тое, што прайшло, назад ніколі не вернецца. Гаворыцца, калі хто-н. сумує па былым, успамінае. (звычайна з замілаваннем) сваю маладосць. Адпав. у руск.: ВСЁ ПРОЙДЁТ, КАК С БЕЛЫХ ЯБЛОНЬ ДЫМ, Я НЕ БУДУ БОЛЬШ Е МОЛОДЫМ (С. Есенин); ПРОХОДИТ ВСЁ, И НЕТ К НЕМУ ВОЗВРАТА (Д. Ратгауз); ЧТО БЫЛО, ТО НЕ БУДЕТ ВНОВЬ (А. Пушкин). П а р а ў н.: НАЗАД НЕ ПРЫЙДЗЕ ХВАЛЯ ТАЯ, ШТО 3 БЫСТРАЙ РЭЧКАЙ УПЛЫВАЕ (Я. Колас). н я х а й ж ы в е ' б е л а р у 'с к а я пг у 'ш к а б а ц я 'н Няхай, часціца. Тут у сполучанні з дзеясл. 3-й ас. адз. цяпер. аб. утварае заг. са знач. пажадання. П ар а"у н
3 👁