Няхай, часціца — Тут у значэнні згоды. Няма чаго журыцца, калі нечага нестае. Гаворыцца, калі хто-н. пагаджаецца з адсутнасцю чаго-н. — Дык вы — сібірачка? — ускінуў на яе вочы Грушэўскі, і Харошка не пачула ў голасе звычайнае яго жартаўлівасці. У памяці Грушэўскага выбліснуў светлы вобраз яго сястры — булявай і прыгожай дзяўчыны, якая пайшла за сваім прыяцелем і таварышам у Сібір,— выбліснуў і стух. Грушэўскі лёгка ўздыхнуў.— Чаго вы ўздыхаеце? "Не ўздыхай,— кажа беларуская прыказка,— чаго няма, то няхай" (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). Адпав. у руск.: НА НЕТ И СУДА НЕТ; ЧЕГО НЕТ, ТОГО И НЕ СПРАШИВАЙ. НІ СЕЛА, НІ ПАЛА, ЗАХАЦЕЛА БАБА САЛА Ні села ні пала. Акал. Разм.— Неспадзявана, нечакана і без якіх-н. падстаў. Баба - гл. КАРОВУ Б'ЮЦЬ ЗА ЗЫК, А БАБУ ЗА ЯЗЫК. Свіное сала (гл. ХТО ПАРАСЯ (парасё) УКРАЎ, У ТАГО Ў БУШАХ (увушшу) ППИЧЫЦЬ) спрадвеку належыць да важнейшых прадуктаў харчавання беларускага селяніна. Яго соляць, вэндзяць, смажаць, скарыстоўваюць як прыправу да розных страў. Беларусы лічаць, што пажыўнасць і смак варанай ежы надає толькі добрая прыправа, заправа з сала. На прыправу да ежы ідуць сала і сланіна" (свіное мяса), а таксама здор" — нутраное свіное сала. Толькі сала і сланіна", лічыцца ў народзе, надаюць сілу чалавеку. Аднак раней сала і мяса ў большасці сялянскіх сямей не былі штодзённай ежай. Гэтыя прадукты спажывалі пераважна ў святочныя дні, прыхоўвалі да летніх палявых работ. Яшчэ не паспеў сесці за стол, а ўжо патрабуе есці
Дадатковыя словы
б^лявай, бюць
4 👁