Усё жыццё беларускага селяніна праходзіла раней у межах грамады (сельскай абшчыны), дзе ўзаемаадносіны паміж яе членамі рэгуляваліся неафіцыйнымі, г.зн. народнымі, нормамі маралі, карэнні якой сягалі ў глыбокую старажытнасць і якую сяляне лічылі справядлівай, бо, па іх шчырым перакананні, яна грунтавалася на сумленні і справядлівасці. Крадзёж асабістай маёмасці ў чалавека свайго асяроддзя лічыўся амаральным учынкам, заслугоўваў суровага пакарання. Маральнаэтычныя ўяўленні сялян у сваёй сукупнасці складаюць грамадскі няпісаны кодэкс маралі, які замацаваны ў шматлікіх жанрах вуснай народнай творчасці (асабліва ў прыказках і прымаўках). Гэтая прымаўка адна з народных фармулёвак законнага права чалавека на асабістую маёмасць, яе непарушнасць. Не прысвойвай таго, што не тваё, і ніколі не будзеш за гэта адказваць. Гаворыцца (часцей у якасці парады), калі хто-н. квапіцца на чужое або калі яго за гэта пакаралі. А тата тым часам узяў Лідзіну саломінку ды пытае: — Скажы ж нам, дачушка, навошта ты адкусвала яе? — Я не адкусвала,— зачырванелася сястра;— Як жа не? А вось жа зубкі відаць. Я ўсе саломінкі нажніцамі адрэзаў, а твая адгрызена. Навошта ты гэта зрабіла? — Баялася, што саломінка адрасце,— заплакала сястра. — А ты не бяры, дачушка, чужога і не бойся нікога (А. Пальчэўскі. Выпадак у дарозе). Няўжо пацягнула несуноў да працы? Чаму б гэта? Бо паўстала надзея, што падвысіцца грамадскі статус працы, грамадства рашыла адмовіцца ад фетышызацыі працы як справы "гонару, мужнасці і геройства".., людзі жадаюць перайсці да цвярозага разумения працы як стварэння даброт, накаплення сродкаў сумленным спосабам: "Не руш чужога і не бойся нікога" (У. Калеснік. Руплівец у матачніках роднага слова). Адпав. у руск.: НА ЧУЖОЙ КАРАВАЙ РОТ (рта) НЕ РАЗЕВАЙ, А ПОРАНЬШ Е ВСТАВАЙ ДА СВОЙ ЗАТЕВАЙ; НА ЧУЖОЙ ЛОМОТОК НЕ РАЗЕВАЙ РОТОК; НЕ ДЕРИ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁