НЕ РУШ БАБІНЫХ ГРУШ (ігруш), БАБА НАТРАСЕ, ТО САМАПРЫНЯСЕ Руш - гл. НЕ РУШ (не бяры) ЧУЖОГА I НЕ БОЙСЯ НІКОГА. Бабін, прым. прынал. Разм.— Які мае адносіны да бабы, належыць бабе. Баба - гл. КАРОВУ Б'Ю ЦЬ ЗА ЗЫК, А БАБУ ЗА ЯЗЫК. Груша (ігруша) — садовае дрэва, вельмі распаўсюджанае на Беларусі. Амаль каля кожнай хаты беларускага селяніна расце невялічкі сад з яблынь, груш, сліў, вішань, кустоў агрэсту, парэчак. Натрасці, зак. да трэсці, незак.— Тут: калоцячы дрэва, прымушаць падацъ плады. Не рабі нічога непрыемнага жанчыне, не перашкаджай ёй ні ў чым, і яна добра зробіць сваю справу і табе дагодзіць. Гаворыцца (часцей з іроніяй або жартам), калі хто-н. (звычайна мужчына) квапіцца на тое, што належыць жанчыне, дзейнічае насуперак яе волі; а таксама калі хто-н. (звычайна жанчына) умее добра абараніць свае інтарэсы. Вясёлы смех не супыняўся ля адцзела сатыры і гумару... "Не руш бабіных ігруш! Баба натрасе, то сама прынясе". На малюнку: уцякаючы ад бабінага батага, завіс на штакеціне, зачапіўшыся штанамі, ладны вісус. Добра яшчэ, што штаны, відаць, былі пашыты з "чортавай скуры", з добрага корту (У. Дубоўка. Жоўтая акацыя). Адпав. у руск.: КОЛЬ СМ ИРЕН ТОПОР, ТАК И ВЕРЕТЕНО НЕ БОДЛИВО. НЕ РУШ (не бяры) ЧУЖОГА I НЕ БОЙСЯ НІКОГА Браць, незак.— Тут к а г о, шт о: красці. Чужы, прым,— Тут у знач. наз.: чужое, -ога, н. Рушыць, незак. Перан. Разм — Чапаць, закранаць
7 👁