нечках, прыхаваныя ў старой шафе. Што ў тых адозвах? Трэба, каб за словамі стаяла рэальная сіла, а яе няма, у мястэчку — ніводнага нямецкага салдата, таму Аўгуст Эрнеставіч і не расклейвае адозваў. Пакуль што лепш не высоўвацца... Ніхто не мусіў ведаць аб прызначэнні Аўгуста Эрнеставіча бургамістрам, але неяк жа ўведалі. Папаўзла пагалоска. Прываліў віншаваць Забела, млынар, яго Крамер менш за ўсё баяўся — сякія-такія сувязі меліся да вайны. Млынар задаволена загудзеў: — Вы, значыцца, цяпер наша ўлада. Накшталт каменданта. Яй-богу, добра, што вас паставілі. Наш усё-такі чалавек. Народ ведаеце. Я баяўся, прыедзе, думаю, які з Германіі, паспрабуй, удзяўбі яму, што ды як...— Ды не, Панас Дзянісавіч, якая ўлада. Яшчэ віламі па вадзе пісана...— Правільна робіце, дарагі,— адразу зразумеў Забела,— Паперад бацькі ў пекла не сунься. Яшчэ ўсё можа быць (I. Навуменка. Сасна пры дарозе). Адпав. у руск.: ПРЕЖДЕ ОТЦА (батьки) В ПЕТЛЮ НЕ СУЙСЯ. НЕ ПАДГАНЯЙ, БО НЕ ВЕЛЬМІ ПАЕДЗЕШ Паехаць, зак. да ехаць, незак. Перан. Разм.— Выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах, атрымліваць выпаду з каго-, чаго-н. Не прыспешвай, бо хутчэй, чым ёсць, і лепш не будзе. Гаворыцца, калі хто-н. пачынае дарэмна спяшацца або кіраваць там, дзе ўсё ідзе сваім парадкам і ніякага ўмяшання не патрабуе (звычайна ў адказ на прымус). — Гэй, давай-давай, варушыся, адры тваю качана,— пырскаў смяшком з вагона Платон Верамей.— Не падганяй, бо не вельмі паедзеш,— ганарыста агрызаліся грузчыкі (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). Адпав. у руск.: НЕ ПОНУКАЙ - НЕ ЗАПРЯГ
6 👁