быў бясспрэчны. Бацька размяркоўваў працу ламіж членамі сям'і, адказваў за добраўпарадкаванне сямейнага побыту, наогул за дабрабыт сям'і, нёс маральную і матэрыяльную адказнасдь і быў прыкладам ва ўсім. Зараз аўтарытэт бацькі ў сям'і не з'яўляецца, як раней, абсолютным, большасць агульнасямейных пытанняў вырашаецда сумесна ўсімі дарослымі членамі сям'і. Але ў астатнім роля бадькі як главы сям'і ў асноўным захавалася, асабліва ў сялянскЬс сем'ях (гл. таксама АДКУЛЬ СІРАЦЕ БАЦЬКУ ЎЗЯЦЬ). Не імкніся быць першым, калі не маєш на тое адпаведных падстаў. Гаворыцца (чащей з неадабрэннем), калі хто-н. саманадзейна ці пеабачліва бярэцца за тое, на што мае менш правоў, адпаведных здольнасцей, вопыту і пад., чым іншыя; або (звычайна з адабрэннем) калі хто-н. свядома гэтага не робіць. Садовіч як гаспадар школы і як чалавек, прыняўшы кіраўніцтва сходам, хоць яго ў лідэры ніхто не выбіраў, выступіў з прамоваю..— Таварышы! — пачаў ён з баса,— Мы сышліся і з'ехаліся для вялікай справы. Усе чэсныя перадавыя людзі Расіі выступаюць на арганізаванае змаганне са злом і несправядлівасцю.— А называюцца яны царскім самадзяржаўем,— падказаў Іван Тадорык і збіў прамоўцу з панталыку,— Не лезь у пекла раней за бацьку,— жартліва і ў той жа час досыць строга заўважыў Садовіч,— Што трэба сказаць, я скажу сам (Я. Колас. На ростанях). 3 вагона запахла цёплым сухім цэментам — у шырокай пройме дзвярэй шарэлі роўненька і аж пад самы дах складзеныя папяровыя мяхі. Большы тут за усіх Платон сцягнуу зверху шапаткі пляскаты мех. На шырокую спіну Вунгера, што ўжо стаяў, сагнуўшыся і выцягнуўты назад тоўстыя, кароткія рукі, закурыўся сіваваты, як попел, цэмент.— Гэй, не лезь раней бацькі ў пекла! Дай склад адкръио! — закрычаў Давьшоўскі, адкідваючы завалу і расчыняючы шырокія, на дзве палавіны, дзверы (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). Як бурпшістр Крамер яшчэ і пальцам не паварушыў. Адозвы, якія павсінуў маркграф, ляжаць у се
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адкръйо, зехаліся, зяўляецца, семях, сямі
7 👁