камі і зараблялі не толькі на сябе, але і на хату, а ўсё ж ткі ў хаце жылося несамавіта: штодзённы недастатак! Нажывуць круп — затаўкі няма; згарусцяць затаўку — якраз крупы скончыліся; і так усцяж! Праўду кажучы, найбольш вінават быў гэтай бядзе сам Сцёпка: хоць любіў, каб яды было, як на дзяды, але хацеў, каб работы было, як у нядзелю. Людзі ўжо напрацуюцца, па колькі-то пракосаў пройдуць, а Сцёпка ўсё яшчэ соўгаецца ад хаты да хаты па вёсцьг то з адным пастаіць, пагутарыць, то з другім за глупства завядзецца,— пасварыцца,— глядзі — ужо і паўдня блізка, і, хоць як ні кідалася Сцёпкава Таццяна, нічога не памагла: жылося, як той казаў, дрэнна (Ядвігін Ш. Зарабіў). Адпав. у руск.: НЕ ВСЁ КОТУ МАСЛЕНИЦА, БЫВАЕТ И ВЕЛИКИЙ ПОСТ; НЕ ВСЁ ПОПОВЫМ РЕБЯТАМ ДМИТРИЕВА СУББОТА. НЕ ЛЕЗЬ У ПЕКЛА РАНЕЙ ЗА БАЦЬКУ; у ж ы в. та к с ам а ПАПЕРАД (раней) БАЦЬКІ Ў ПЕКЛА НЕ СУНЬСЯ (не лезь) Лезці, незак. Разм. Перан.— Тут: настойліва ісці, пранікаць куды-н., нягледзячы на забарону. Пекла — паводле рэлігійна-містычных уяўленняў — месца, дзе церпяць вечныя пакуты душы памерлых грэшнікаў. (П а р а ў н. таксама перан.: месца, дзе адбываюцца небяспечныя, жахлівыя падзеі.) Лезці ў пекла. Разм,— Тое, што і лезці чорту ў зубы. Разм. Неадабр. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы,— Ісці на што-н. небяспечнае для жыцця, на смерць. Паперад, прысл. Разм.— Тут: тое, што і ўперад, прысл — Раней за каго- ці што-н. П а р а ў н. з фразеал. "лезці раней за бацьку ў пекла". Разм. Іран. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы (часцей у адм. ск.— з часціцай не").— Паспешліва і недарэчна ўмешвацца ў чые-н. справы, апярэджваючы каго- ці што-н. / Аўтарытэт главы сялянскай сям'і (звычайна бацькі або старэйшага брата ў так званай брацкай сям'і) сярод яе членаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
5 👁