НЕ ЗАЎСЯГДЫ ЯДЫ, ЯК НА ДЗЯДЫ, А ПРАЦЫ, ЯК У НЯДЗЕЛЮ Заўсягды, прысл. Дыял.— Тое, што і заўсёды, прысл. Дзяды (задушкі) — дні ўшанавання нябожчыкаў у беларусаў (дарэчы, яшчэ дзяды", адз. пяма — людзі, якія жылі раней; продкі). Дзядамі называюць таксама рытуальны абед або вячэру, што наладжваецца ў гэтыя дні. Дзяды адлюстроўваюць анімістычныя ўяўленні сялян, якія верылі ў духаў і ў душу продкаў і імкнуліся задобрыць і ўміласцівідь іх. Раней Дзяды спраўлялі 3—4 разы на год у пэўныя дні. У гэты дзень у прыбранай хаце засцілалі стол белым абрусам, запальвалі свечку, ладзілі багаты стол. Гатавалі няцотны лік страў (ад 5 да 11). Абавязковымі былі кудця, бліны, боршч, яечня, каўбасы. аладкі, клёцкі. На багатыя" Дзяды калолі парася, рэзалі авечку або барана, "каб мяса хапіла ўсім". Паводле звычаю частку кожнай стравы сімвалічна складвалі ў асобны посуд для нябожчыкаў і на ноч са стала не прыбіралі. Святкаванне Дзядоў нярэдка працягвалася некалькі дзён, каб усе змаглі наведаць сваіх суседзяў, сваякоў. У саведкі час Дзяды афіцыйна не святкавалі. 1 лістапада 1987 г. у Мінску адбыўся мітынг-рэквіем Дзяды", прысвечаны памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Гэтым быў пакладзены пачатак правядзення традыцыйнага каляндарнага свята як грамадска-лалітычнай акцыі антытаталітарнай накіраванасці. Зараз Дзяды — афіцыйнае свята, якое адзначаецца штогод 2 лістапада. Як на Дзяды.— Тут ч а г о. Разм. У безасаб. ужьтв.: вельмі многа (пра яду). Нядзеля - гл. І ДУРАНЬ ВЕДАЕ, ШТО У НЯДЗЕЛЮ СВЯТА. Жыццё не можа складацца заўсёды толькі з адных свят. Гаворыцца, калі хто-н. імкнецца пражыцъ лёгка і мець усё, што яму патрэбна, не працуючы, або калі так не атрымліваецца. Хоць меў Сцёпка Тацюк траціну зямлі, і то зямлі добрай, меў жонку — Таццяну, да ўсяго дасужую, меў трох сынкоў, з-паміж каторых старшыя два былі ўжо ладнымі падрост
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁