Хата — жылая сялянская пабудова, зрубленая з бярвення. Звичайная беларуская хата — ранєй найчасцей дзвюхкамерная (хата і сенцы), з двух- ці чатырохсхільнай страхой, пакрыта саломай, радзей гонтамі (гл. ЗЛАЗЬ З ДАХУ, ДЬІ НЕ ПСУЙ ГОНТАЎ (гонту)) з драўлянай ці земляной падлогай. Будавалі хаты на Беларусі часцей за ўсё з хвоі і елхі, сцены імшылі, на столь насыпалі кастрыцу, мох, лісце, пясок. Кут каля дзвярэй займала печ, насупраць яе, па дьгаганалі, знаходзілася локуць — самае пачэснае месца ў хаце (гл. ДОБРАНУ ЧАЛАВЕЧКУ ДОБРА І Ў ЗАПЕЧКУ, А ЛКСИ БЛАГАЦЕ ДРЭННА І НА КУЦЕ). Частыя пажары (асабліва ўлетку) у беларускай вёсцы з яе да нядаўняга часу вьіхлючна драўлянымі будынкамі былі сапраўдным бедствам для селяніна, прыносілі незлічоныя страты яго гаспадарцы і маёмасці. Калі неабходка рашуча змагацца з ударамі лёсу, не траба наракаць на долю, траціць час на роспач. Гаворыцца, калі хто-н., знаходзячыся ў небяспечным становішчы, траціць час на пустыя словы ці справы замест таго, каб дзейнічаць, ратаваць каштоўнае, нястратнае. Мінуўшчыну ўспамінаць — гэта ўспамінаць паншчыну, бо нашае свабоднае жыццё, калі гудзелі вечавыя званы, прыдавіла чуць не паўтузіна сталеццяў. Углыбіцца ў народныя песні? Праўда, у іх ёсць хараство яшчэ някратанае, але так жа сумна-плачлівае, як доля беларуса, як шум пушчы ўвосень, і калі прабіваецца вясёлая нотка, то толькі ў песнях карчомных, бяседных. Скажаце: сягаць у будучыню. Але народ, каторы не знайшоў яшчэ веры ў сябе, ці ж захоча паверыць у казкі аб будучыні? I паэта воляй-няволяй не можа абмінаць і замоўчваць цяперашняга жыцця. Не да пацераў, калі хата гарыць (Я. Купала. Чаму плача песня наша?). Калі хата гарыць, не да пацераў. Ва умовах палітычнага генацыду, што пачаўся са знішчэння розуму нацыі — інтэлігенцыі, перш за ўсё творчай і навуковай, на пярэдні план вьіступіла, праблєма- захавання, нацыі (В. Рагойша. Бацька нацыі). Адпав. у руск.: ПРИШ ЛА БЕДА — НА БОГА НЕ УПОВАЙ, А САМ БЕРИСЬ ДА ПОМОГАЙ (Уст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

лксй
5 👁