Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Пладовыя целы меншых памераў. Лусачкі на шапачцы не завостраныя, не спічастыя............................................................. 94 94(93). Шапачка 2-4 см у дыяметры, шыроказваночкавая да пляскатараспасцёртай, ca згладжаным гароком i выпрастаным краем, шчылінавата-лусковая, карычнева-рудзявая. Мякаць тонкая, белая, на зломе ў ножцы чырванявая, з моцным непрыемным пахам, гадкім смакам. Пласткі вольныя, белыя. Ножка 2-5x0,2-0,4 см, роўная або крыху расшыраная каля асновы, з вузкай пустатой, падоўжана-валакністая, крэмава-белая, з бялявым, унізе крэмаваружовым, рана знікаючым вузкім колцам. Зярліцы 6-8x2-3 мкм, акруглена-трохвугольныя — Лускоўніца грабянёвая (c. 177). — Шапачка i лусачкі белыя або светлаафарбаваныя, жаўтлявыя ці рудзявыя............................................................................................95 95(94). Шапачка 4-7 см у дыяметры, яйкаватая, пазней шыроказваночкавая да распасцёртай, з гароком, шчылінаватая, лямцавакамякавата-лусковая, светла-жаўтлява-рудзявая да бялявай. Мякаць белая або жаўтлявая, на зломе рудзее, з мяккім смакам i прыемным пахам. Пласткі шырокія, белыя, з узростам бруднакрэмавыя, вольныя. Ножка 3-6x0,4-0,6 см, роўна або крыху расшыраная ля асновы, з вузкай пустатой i плеўкавым, хутка знікаючым колцам жаўтлява-рудзявага колеру, ніжэй колца аднаго колеру i фактуры з шапачкай. Зярліцы 10-15x5-6 мкм, верацянова-авальныя — Лускоўніца шчытковая (c. 177). — Шапачка 4-7 см у дыяметры, пукатая, пазней распасцёртая, тонкакамякавата-валакністая, белая, з шырокім жаўтлявым гароком. Мякаць белая, мяккая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі густыя, вольныя, бялявыя або жаўтлявыя. Ножка 4-6x0,30,7 см, роўная або да асновы звужаная, пустая, белая, пад белым камякавата-апушаным колцам рудзявая, камякавата-апушаная. Зярліцы 9-14x5-7 мкм, падоўжана-эліпсоідныя — Лускоўніца белая (с. 177). 96(92). Шапачка 2-5 см у дыяметры, паўкуляватая, пазней пукатая да распасцёртай, са згладжаным гароком, камякавата-зярністая, слабамаршчыністая, светла-бэзава-шэра-ружовая, святлеючая. Мякаць тонкая, белая, пад скуркай слаба-ружаватая, з непрыемным! пахам i смакам. Пласткі прырослыя, часам з зубком, вузкія, даволі густыя, бялявыя. Ножка 2-4x0,3-0,6 см, роўная, з вузкай пустатой, з колцам, разгорнутым уверх, над ім амаль гладкая, ніжэй — аднаго колеру i фактуры з шапачкай. Зярліцы 4-6х2-3 мкм, яйкаватыя або авальныя — Зярнянка бэзавая (с. 166). — Афарбоўка шапачкі іншая............................................................. 97 97(96). Шапачка 2-5 см у дыяметры, шыроказваночкавая або паўкуляватая, з узростам пукатая або пляскатая, з падгорнутым ці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком
0 👁
 ◀  / 440  ▶