бялявая або ружова-рудзявая, з рудзявай або брудна-ружовай похвай, тоўстай, падобнай да мяшэчка, часта лопасцеваразарванай. Зярліцы 8-14 мкм, куляватыя — Вужовік жоўтаруды (c. 142). 90(81). Пладовыя целы вельмі буйных памераў — дыяметр шапачкі да 20-30 см. Пласткі вольныя, каля ножкі зрастаюцца ў колца (каларыум), вельмі шырокія, мяккія. Паверхня шапачкі лусковая. Колца на ножцы рухомае. Зярліцы ў парашку белыя, пад мікраскопам бясколерныя, з шырокай порай прарастання.....91 — Пладовыя целы дробныя да сярэдніх памераў— дыяметр шапачкі да 5-8 см. Пласткі каля ножкі не зрастаюцца ў колца. Шапачка камякавата-валакністая да гладкай, лусковая або зярністая. Зярліцы гладкія, у парашку белыя...............................................92 91(90). Шапачка 8-30 см у дыяметры, яйкаватая, пазней шыроказваночкавая, нарэшце пляскатая, са згладжаным карычневарудым гароком, у астатнім брудна-бялявая ці крыху шэрая, шчылінаватая, укрытая буйнымі рудзявымі мяккімі лускамі, сухая, камякавата-валакністая. Мякаць тоўстая, мяккая як вата, без асаблівага паху i смаку, часам крыху гаркавая, белая. Пласткі белыя, з часам крэмавыя. Ножка 7-35x1-2 см, з клубняватай асновай, вузкай пустатой, рудзявая, канцэнтрычна шчылінаватая, з лямцавым брудна-бялявым колцам. Зярліцы 12-18x8-11 мкм, эліпсоідныя — Буйналускоўніца рабая (с. 135). — Шапачка 5-10 см у дыяметры, шыроказваночкавая, пазней пукатая, з гарбом, амаль белая, на гароку часам рудзявая, з мяккімі, прыціснутымі лусачкамі. Мякаць тоўстая, рыхлая, белая, з грыбным пахам, без асаблівага смаку. Пласткі белыя, пазней крэмавыя. Ножка 5-12x0,5-1 см, з клубняватай асновай, вузкай пустатой, падоўжана-валакністая, белая або ледзь рудзявая, з шырокім белым колцам. Зярліцы 11-15x7-8 мкм, яйкаватаавальныя — Буйналускоўніца белая (с. 135). 92(90). Шапачка лусковая або валакністая..............................................93 — Шапачка зярністая..........................................................................96 93(92). Шапачка 5-8 см у дыяметры, шыроказваночкавая, пазней распасцёртая, з гароком i апушчаным краем, арэхава-карычневая, густа ўкрытая спічастымі рудымі лусачкамі. Мякаць тоўстая, белая, з узростам жаўтлявая, з непрыемнымі пахам i смакам. Пласткі вольныя, тонкія, белыя, на зломе рудзеюць. Ножка 410x0,8-1,5 см, роўная або ля асновы ўздутая, з вузкай пустатой, над мякка звісаючым белым, унізе руда-лусковым колцам белая, ніжэй з канцэнтрычнымі шэрагамі спічастых арэхава-рудых лусак. Зярліцы 6-8x3-3,5 мкм, эліпсоідныя — Лускоўніца востралусковая (c
Дадатковыя словы
гарбком, гарбку
0 👁