Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
пурпурова-шэра-рудая, з нешматлікімі буйнымі брудна-белымі шматкамі або без іх, вільготна-бліскучая. Мякаць белая, пад скуркай з яе адценнем, з пахам сырасці i слабым рэдзькавым смакам. Пласткі вольныя, белыя, густыя, тонкія. Ножка 5-8x0,71 см, суцэльная, пасля пустая, да асновы раўнамерна расшыраная, белая, c падоўжанай валакністасцю колеру шапачкі, з мяккім тонкім рудзявым колцам i мешкаватай, рыхлай, прырослай толькі ля самой асновы, уверсе вольнай бруднавата-шэрай похвай. Зярліцы 7-9 мкм, куляватыя — Мухамора пурпуровая (c. 191). — Шапачка зелянявая або з лімонна-жоўтым адценнем..............88 88(87). Шапачка 5-10 см у дыяметры, паўкуляватая, потым пляскатапукатая, слабаслізістая, з больш светлым гладкім краем; шматочкі легка сціраюцца са скуркі. Мякаць белая, пад скуркай з яе адценнем, саладкавая, з непрыемным пахам сырасці. Пласткі вольныя, белыя або ледзь зелянявыя. Ножка 5-12x0,8-1 см, суцэльная, пасля пустая, з мяккім белым колцам i вольнай мешкаватай белай похвай на аснове, с муаравым малюнкам ад налёту, белая. Зярліцы 8-10x7-8 мкм, авальныя — Мухамора зялёная (с. 191). — Шапачка 4-7 см у дыяметры, пукатая, затым пляскатая да ўціснутай, з буйнымі бялявымі шматкамі i гладкім краем, спачатку бялявая, пазней лімонна-жоўтая. Мякаць белая, пад скуркай жаўтлявая, з непрыемнымі пахам i смакам. Пласткі прырослыя, густыя, белыя, па краях нярэдка жаўтлявыя. Ножка 4-11x1,5-2 см, з уздутай асновай, суцэльная, пазней пустая, з мякка звісаючым белым колцам, тоўстай, уверсе вольна адагнутай, унізе прырослай шырокай брудна-бялявай похвай. Зярліцы 8-10x6-7 мкм, шырокаавальныя — М ухамора цытрынавая (c. 192). 89(82). Шапачка 3-8 см у дыяметры, шыроказваночкавая, пазней пляскатая, з гароком i выпрастаным рубчастым краем, гладкая, спачатку часам з белымі камякаватымі шматочкамі, шэрая або шэра-рудзявая. Мякаць тонкая, мяккая, белая, саладкавая, без асаблівага паху. Пласткі вольныя, вельмі шырокія, густыя, белыя. Ножка 6-12х 1-2 см, раўнамерна расшыраная да асновы, пустая, белая, гладкая, з белай похвай. Зярліцы 8-12 мкм, куляватыя — Вужовік шэры (с. 142). — Шапачка 3-8 см у дыяметры, яйкавата-званочкавая, потым пляскатая, гладкая, з рубчастым краем, часам з камякаватымі рэшткамі покрыва, жаўтлява-рудзявая. Мякаць тонкая, далікатная, мяккая, з прыемным смакам i без асаблівага паху, бялявая. Пласткі вольныя, шырокія, густыя, белыя або жаўтлявыя. Ножка 5—10x1— 1,5 см, з уздутай асновай, пустая, з тонкім камякаватым налётам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком
1 👁
 ◀  / 440  ▶