шэрагаў бародавак похвай. Зярліцы 9-11x6-8 мкм, шырокаавальныя — Мухамора чырвоная (c. 192). — Шапачка не чырвоная, не так ярка афарбаваная. Прыкметы пладовых цел іншыя........................................................................84 84(83). Шапачка шэра-, ружова- або жаўтлява-рудзявая, са шматлікімі бародаўкамі i шматочкамі..............................................................85 — Бародаўкі i шматкі на шапачцы рэдкія, лёгка здымаюцца. Афарбоўка шапачкі іншая..............................................................87 85(84). Ножка часта карацейшая за дыяметр шапачкі, тоўстая, з уздутай асновай. Шапачка 6-10 см у дыяметры, паўкуляватая, пазней пляскатапукатая да распасцёртай, шэра-рудзявая, у цэнтры больш цёмная, укрытая густымі, крыху шэрымі бародавачкамі. Мякаць белая, пад скуркай шэрая, ca слабарэдзькавым пахам i смакам. Пласткі слабапрырослыя, густыя, белыя. Ножка 5-7x1,5-2 см, ля асновы 3,5 см, белая ці шэрая, над колцам з мучністым налётам i падоўжанай паласатасцю, пад ім камякавата-лусковая, cyцэльная, потым пустая. Колца мяккае, паласатае, белае або шэрае. Похва рыхлая, прырослая да асновы ў выглядзе некалькіх камякавата-лусковых шэрагаў. Зярліцы 8-11x6-7 мкм, шырокаавальныя — Мухамора тоўстая (c. 192). — Ножка звычайна даўжэйшая за дыяметр шапачкі....................86 86(85). Пладовае цела з чырванява-ружовым адценнем. Шапачка 5-10 см у дыяметры, шыроказваночкавая або паўкуляватая, пазней пляскатапукатая, слабаслізістая ці вільготная, шэра- або ружоварудзявая, ca шматлікімі брудна-ружовымі або бялявымі бародаўкамі i шматкамі. Мякаць бялявая або ружовая, з прыемным смакам, без асаблівага паху. Пласткі вольныя, шырокія, густыя, спачатку белыя, пазней чырванява-рудзявыя, часта плямістыя. Ножка 7-10x1-2 см, суцэльная, потым пустая ці губкаватая, брудна-белая або чырванявая, з такім жа колцам, шырокім i мяккім, i прырослай, звычайна разарванай брудна-ружовай похвай. Зярліцы. 7-11 x5-7 мкм, шырокаавальныя — Мухамора шэра-ружовая (c. 194). — Шапачка 4-8 см у дыяметры, паўкуляватая, потым пляскатапукатая, шэра- або жаўтлява-рудая, з рубчастым краем i шматлікімі канцэнтрычна размешчанымі дробнымі бародавачкамі. Мякаць белая, пад скуркай рудзявая, з саладкавым смакам i слабым рэдзькавым пахам. Пласткі вольныя, белыя, густыя. Ножка 410x0,8-1,5 см, суцэльная, з узростам пустая, белая, з тонкім белым колцам i прырослай белай похвай на расшыранай аснове. Зярліцы 8-11x7-8 мкм, авальныя — Мухамора шэрая (с. 194). 87(84). Шапачка 3-7 см у дыяметры, спачатку паўкуляватая або яйкаватая, потым пукатая ці пляскатая, гладкая, фіялетава- або
1 👁