пахам i смакам. Пласткі вольныя, шырокія, белыя, пазней ружовыя ад зерля. Ножка 3-10x0,5-1 см, цыліндрычная, часам з расшыранай асновай, белая ці рудзявая. Зярліцы 7-8x5-6 мкм, яйкаватыя. Цыстыды на пластках буйныя, бутэлькавыя, з 2-3 зубкамі на вяршынцы — Стрэшнік аленевы (c. 216). 80(78). На старых i адмерлых ствалах ліставых дрэў. Шапачка 5-15 см у дыяметры, яйкавата-званочкавая, пазней пукатая або гарбаватая, з падагнутым уніз краем, тонка-шаўкавіста-апушаная, белая ці жаўтлявая. Мякаць белая, далікатная, з мяккім смакам i слабым рэдзькавым пахам або без яго. Пласткі вольныя, шырокія, густыя, белыя, пазней ружовыя. Ножка 7-12x0,8-1,5 см, да асновы раўнамерна расшыраная, суцэльная, гладкая, белая. Похва шырокая, тоўстая, падобна да мяшка, брудна-бялявая. Зярліцы 7-10x5-7 мкм, шырокаавальныя — Похвіца шаўкавістая (с. 203). — На ўгноенай глебе ў гародах, садах. Шапачка 5-12 см у дыяметры, шыроказваночкавая або пукатая, са згладжаным гароком i апушчаным краем, слізістая, брудна-бялявая ці жаўтлявая. Мякаць мяккая, белая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі вольныя, шырокія, белыя, потым ружовыя. Ножка 10-15x1,5-2 см, цыліндрычная, суцэльная, белая, глыбока апушчаная ў глебу. Похва шырокая, брудна-белая. Зярліцы 11-19x7-10 мкм, авальныя — Похвіца прыгожая (с. 203). 81(14). Пладовыя целы толькі з похвай, нярэдка i з колцам на ножцы. Шапачка гладкая, часам з бародаўкамі i шматкамі, звычайна з рубчастым краем. Зярліцы бясколерныя, амаль заўсёды гладкія, куляватыя i шырокаавальныя, з тонкай абалонкай, без прыкметнай поры прарастання. На глебе пераважна ў лясах — сям 'я Мухаморавыя................................................................................. 82 — На ножцы толькі колца — тонкае, плеўкавае або тоўстае, рыхлае, часта лямцавае, часам адстае ад ножкі, робіцца рухомае i ападае. Шапачка лусковая, валакністая або зярністая. Зярліцы бясколерныя, гладкія, часта з добра бачнай порай прарастання. Пераважна на адкрытых травяністых месцах, радзей у лясах — сям'я Лускоўніцавыя................................................................. 90 82(81). На ножцы ёсць колца i похва........................................................83 — На ножцы толькі похва.................................................................. 89 83(82). Шапачка 4-20 см у дыяметры, паўкуляватая, потым пляскатапукатая да ўціснутай, чырвона-аранжавая, слізістая, са шматлікімі белымі шматочкамі i бародаўкамі. Мякаць белая, пад скуркай жаўтлявая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі вольныя, вельмі шырокія, белыя або жаўтлявыя. Ножка 5-10x0,5-2 см, суцэльная, потым пустая, з круглым ці авальным уздуццем ля асновы, белая, з мякка звісаючым колцам i прырослай у выглядзе
Дадатковыя словы
гарбком, сямя
1 👁