гладкая, крыху клейкая, бруднавата-белая. Мякаць тоўстая, шчыльная, белая, з непрыемным спецыфічным пахам i прэсным смакам. Пласткі слабапрырослыя або выемкавыя, шырокія, брудна-жаўтлявыя, пры выспяванні з шэра-ружовым налётам зерля, з болыи цёмнымі краямі. Ножка 4-8х 1-2 см, цыліндрычная, тоўстая, шчыльная, суцэльная, каля асновы часам расшыраная, гладкавалакністая, белая. Зярліцы 8-11x7-8 мкм, шырокаавальныя, вуглаватыя— Ружавянка выемкапластковая (с. 210). — Пладовыя целы меншых памераў, з больш тонкай мякаццю i іншымі прыкметамі....................................................................... 77 77(76). Шапачка 3-8 см у дыяметры, пукатая, потым распасцёртая, з гароком або ўвагнутасцю ў цэнтры, з хвалістым, часта шчылінаватым краем, алівава-, жоўта- або брудна-бялявая ці рудзявашэрая, пры падсыханні святлее, шаўкавістая, бліскучая, гладкая. Мякаць вадзяністая, тонкая, бялявая, без асаблівага паху, са смакам свежай мукі. Пласткі прырослыя зубком, шырокія, з няроўнымі краямі, бялявыя, пазней чырванява-ружовыя. Ножка 5-7x0,8-1,5 см, цыліндрычная, роўная або да асновы раўнамерна звужаная, пустая, крохкая, белая або шэрая, гладкая. Зярліцы 811x6-7 мкм, авальныя, тупа-вуглаватыя — Ружавянка сапоравая (с. 210). — Шапачка 2-7 см у дыяметры, шыроказваночкавая або горбавапукатая, з хвалістым краем, гладкавалакністая, бялявая ці шэрарудзявая, з узростам часам слаба жаўцее. Мякаць белая, мяккая, з мучным пахам i смакам. Пласткі прырослыя, шырокія, бялявыя, пры выспяванні крэмава-ружовыя ад зерля. Ножка 3-5x0,5-1 см, цыліндрычная, падоўжана-валакністая, белая, часам крыху сагнутая, з апушанай асновай. Зярліцы 7-10x6-7 мкм, вуглаватаавальныя — Ружавянка слівавая (с. 211). 78(72). На пнях i павале. Похва на ножцы адсутнічае..........................79 — Похва на ножцы ёсць.....................................................................80 79(78). Шапачка 2-6 см у дыяметры, шыроказваночкавая, пазней пляскатапукатая, гладкая, матава-аксаміцістая, з паласатым краем, залаціста- або алівава-жоўтая. Мякаць белая, з прыемным пахам i смакам. Пласткі вольныя, шырокія, густыя, белыя або жаўтлявыя, пры выспяванні ружовыя. Ножка 5-6x0,4-0,6 см, цыліндрычная, суцэльная, падоўжана-валакністая, жаўтлявая або рудзявая. Зярліцы 6-7х5-6 мкм, амаль куляватыя — Стрэшнік ільвіны (с. 217). — Шапачка 5-12 см у дыяметры, шыроказваночкавая, потым пляскатараспасцёртая, са згладжаным гароком, гладкавалакністая, у цэнтры часам крыху шурпатая, з тонкарубчастым краем, шэрарудая, шаўкавіста-бліскучая. Мякаць белая, мяккая, з прыемным
Дадатковыя словы
гарбком
1 👁