рудая. Зярліцы 5-8хЗ-4 мкм, зерняватыя— Жывунец-часночнік дробны (с. 164). 72(2). Зярліцы куляватыя i авальныя, з некалькімі пукатымі падоўжанымі рэбрамі або вуглаватымі вырастамі, радзей дробнабародаўкавыя. Грыбы жывуць на глебе — сям'я Ружавянкав ы я.................................................................................................... 73 — Зярліцы авальныя, гладкія, без вырастаў. Грыбы жывуць пераважна на драўніне — сям'я Стрэш нікавыя.................... 78 73(72). Шапачка 3-7 см у дыяметры, пукатая, пазней шырокалейкаватая, з каротка загнутым уніз краем, гладкая, шэрая або бежава-бялявая. Мякаць тоўстая, белая, з модным мучным пахам i мяккім смакам. Пласткі прырослыя зубком, вузкія, белыя, пры выспяванні ад зерля крэмава-ружовыя. Ножка 2—4x0,5-1 см, цыліндрычная, суцэльная, падоўжана-валакністая, бялявая. Зярліцы 8-14x5-6 мкм, верацяновыя, падоўжана-рабрыстыя— Гладун вішнёвы (c. 152). — Зярліцы куляватыя або выцягнута-вуглаватыя.......................... 74 74(73). Грыбы пладаносяць вясной i рана ўлетку..................................75 — Грыбы пладаносяць увосень........................................................ 76 75(74). Шапачка 5-10 см у дыяметры, пуката-гарбаватая, потым распасцёртая, з гароком, часта асіметрычная, з прыўзятым шчылінаватым краем, крыху клейкая, гладкая, шэра-рудая з алівавым адценнем, пры падсыханні святлейшая. Мякаць белая, шчыльная, без асаблівага паху, з прэсным смакам. Пласткі прырослыя зубком, вельмі шырокія, бежавыя, пазней бруднаружовыя ад зерля. Ножка 4-8x0,8-1,5 см, цыліндрычная, суцэльная, з рыхлымі тканкамі, падоўжана-рубчастая, нярэдка нібыта караняватая, белая. Зярліцы 9-12x7,5-10 мкм, вуглаватакуляватыя — Ружавянка садовая (с. 210). — Шапачка 2-6 см у дыяметры, шырокаканічная, потым пукатараспасцёртая, з гароком i апушчаным краем, прыціснутатонкавалакністая, гладкая, шаўкавіста-бліскучая, брудна-цёмнафіялетавая або цёмна-чырванява-рудзявая, пры падсыханні шэра-рудзявая. Мякаць тонкая, светла-рудзявая, з мяккім смакам, без асаблівага паху. Пласткі прырослыя, шырокія, з няроўнымі краямі, шэра-рудзявыя, пазней ружовыя. Ножка 3-8x0,3-0,5 см, цыліндрычная, пустая, часам з каротка завостранай асновай або сплясканая, з 1-2 глыбокімі падоўжанымі баразёнкамі, крыху святлейшая за шапачку. Зярліцы 8-11x6-7 мкм, вуглаватаавальныя, ружаватыя, вельмі светлыя — Ружавянка веснавая (с. 210). 76(74). Шапачка 4-15 см у дыяметры, падушкавата-пукатая, пазней распасцёртая, часта няправільна-акругленая, з апушчаным краем
Дадатковыя словы
гарбком, сямя
1 👁