мяккая, белая або крыху рудзявая, з прыемным смакам i пахам. Пласткі прырослыя або вольныя, густыя, тонкія, белыя. Ножка 3 -6 x l-2 см, каштанава-карычневая. Зярліцы 6-8хЗ-4 мкм, эліпсоідныя — Шалягоўка цісавая (c. 227). — Шапачка 3-6 см у дыяметры, каўпаковая, пазней пукатая, з гароком i апушчаным роўным, слабарубчастым краем, рудзявашэрая, гладкая. Мякаць крыху шэрая, пры падсыханні белая, без асаблівага паху, прэсная. Пласткі вольныя, густыя, белыя. Ножка 3-5x0,5-0,7 см, цыліндрычная, шэра-рудая. Зярліцы 6-8хЗ-4 мкм, авальныя — Шалягоўка шэрая (c. 227). 69(63). На апалых шышках i іх рэштках у глебе. Шапачка 2-3 см у дыяметры, пукатая, потым распасцёртая, з невялікім згладжаным гарбочкам i апушчаным краем, гладкая, матавая, шэра-рудзявая да шэра-рудай. Мякаць тонкая, бялявая, з прыемным грыбным пахам i смакам. Пласткі прырослыя або вольныя, густыя, тонкія, бялява-шэрыя. Ножка 5-8x0,1-0,2 см, суцэльная, цвёрдая, з доўгім караняватым прыдаткам у лямцавым апушэнні, чырвонарудзявая да амаль бел ай. Зярліцы 5-7х3ў4 мкм, эліпсоідныя — Ш ышкавец страўны (с. 227). — На лясным подсціле, апалым лісці, ігліцы, глебе.....................70 70(69). На лугах, у лясах сярод травы. Шапачка 2-3 см у дыяметры, паўкуляватая або шыроказваночкавая, пазней пляскатараспасцёртая, сухая, са складкава-фестончатым краем, жоўта- або вохрыста-рудзявая, палевая. Мякаць тонкая, сухая, белая, з прыемным духмяным пахам i смакам. Пласткі вольныя, шырокія, сярэдняй гушчыні, каля мякаці нярэдка з перамычкамі, крэмавабялявыя. Ножка 3-6x0,2-0,5 см, цыліндрычная, суцэльная, гнуткая, эластычная, светла-бежавая або бялявая. Зярліцы 710x4-5 мкм, эліпсоідныя — Жывунец падарожны (с. 163). — Пладовыя целы з часночным пахам i смакам...........................71 71(70). Шапачка 2-4 см у дыяметры, шыроказваночкавая або паўкуляватая, радыяльна-валакністая, рубчастая, бялява-крэмавая ці рудзявая. Мякаць тонкая, бялявая, з мяккім саладкавым смакам. Пласткі вольныя, густыя, шырокія, бялявыя. Ножка 7-12x0,2 см, цыліндрычная, пустая, тонкаапушаная, каранявата-выцягнутая, цвёрдая, чорна-рудая. Зярліцы 7-10x6-7 мкм, авальныя — Жывунец-часночнік высокі (с. 164). — Шапачка 1-2см у дыяметры, пукатая, пазней пляскатая, злёгку маршчкаватая, крэмава-рудзявая, пры выспяванні святлее да амаль белай. Мякаць тонкая, сухлявая, цвёрдая, з мяккім смакам. Пласткі прырослыя, густыя, даволі шырокія, бялявыя. Ножка 25x0,1-0,2 см, цыліндрычная, суцэльная, пазней пустая, цвёрдая, да асновы звужаная, гладкая, бліскучая, каштанава- або чырвона
Дадатковыя словы
гарбком
2 👁