Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
падсыханні амаль бялёсая. Мякаць тонкая, бялявая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі вольныя, вузкія, густыя, бялявыя або з адценнем шапачкі. Ножка 5-7x0,2-0,4 см, цыліндрычная, пустая, чырвона-рудая, часам каранявата-выцягнутая, на аснове з бялявым лямцам міцэлію. Зярліцы 5-6x2,5-3 мкм, авальныя — Шалягоўка купоўная (c. 226). — На подсціле або глебе.....................................................................65 65(64). Мякаць пякуча-едкая. Шапачка 3-6 см у дыяметры, пляскатапукатая, пазней распасцёртая, матавая, блякла-чырвона-рудая або шэра-рудзявая, з тонкім хвалістым краем. Мякаць тонкая, шчыльная, па краі амаль скурыстая, жаўтлява-рудзявая, без асаблівага паху. Пласткі з вузкай выемкай або вольныя, рэдкія, рудзявыя, часта з перамычкамі. Ножка 3-7x0,2-0,5 см, цыліндрычная, роўная або раўнамерна пашыраная да асновы, гладкавалакністая, пустая, цвёрдая, бялявая або аднаго колеру з шапачкай, унізе з жаўтлявым лямцам, нібы абутая міцэліем. Зярліцы 7-10x4-5 мкм, падоўжана-эліпсоідныя — Шалягоўка абутая (c. 226). — Мякаць прэсная або з прыемным смакам..................................66 66(65). Пладовыя целы групавыя або зрослыя. Шапачка 2-4 см у дыяметры, пуката-званочкавая, пазней пляскатая, з тонкім паўпразрыстым рубчастым краем, рыжава-рудзявая, гладкая. Мякаць цвёрдая, тонкая, бялявая, без асаблівага смаку i паху. Пласткі вольныя, вельмі густыя i вузкія, жаўтлявыя, нярэдка з дробнавызубленымі краямі. Ножка 5-10x0,2-0,3 см, цыліндрычная, пустая, цвёрдая, апушаная, кароткаваласістая, чырванява-рудзявая. Зярліцы 7-9х2-3 мкм, вузкаэліпсоідныя, сагнутыя — Шалягоўка злітная (с. 226). — Пладовыя целы адзіночныя ці групавыя, але не зрослыя....... 67 67(66). Ножка суцэльная, падоўжана-валакністая, раўнамерна расшыраецца да асновы................................................................. 68 — Ножка роўная, пустая, эластычная, трубкаватая. Шапачка 3-5 см у дыяметры, згладжана-званочкавая, пазней крыху сплясканая, са звілістым, часта прыўзнятым краем, гладкая, жаўтляварудзявая, з вохрана-ружовым адценнем, пры падсыханні амаль белая. Мякаць тонкая, вадзяністая, бялявая або белая, з мяккім смакам i слабым кіслявым пахам. Пласткі прырослыя зубком, густыя i тонкія, вузкія, белыя. Ножка 3-5x0,3-0,5 см, цыліндрычная, пустая, гладкая, рудзява-вохраная, ля асновы з лямцавым апушэннем. Зярліцы 5-6х2-3 мкм, эліпсоідныя — Шалягоўка лясная (с. 226). 68(67). Шапачка 4-8 см у дыяметры, пукатая, пазней распасцёртая, з тупым гароком, гладкая, каштанава-карычневая. Мякаць тонкая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком
0 👁
 ◀  / 440  ▶