Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
тонкія, брудна- або рудзява-лілёвыя, з часам святлеюць. Ножка 3-6x0,4-0,5 см, цыліндрычная, суцэльная, з грубай падоўжанай валакністасцю, брудна-рудзява-лілёвая. Зярліцы 6-7хЗ-4 мкм, авальныя — Келіхаўка брудная (c. 169). 61(57). Шапачка 2-5 см у дыяметры, пляскатая, з хваліста-сагнутым краем, сухая, шчылінавата-лусковая, фіялетавая, часам святлее да бялявай. Мякаць тонкая, шчыльная, з мяккім смакам, без асаблівага паху. Пласткі прырослыя або каротказыходныя, рэдкія, тоўстыя, фіялетавыя. Ножка 5-7x0,3-0,5 см, цыліндрычная, суцэльная, часам перакручаная, падоўжана-валакністая, фіялетавая. Зярліцы 8-10 мкм, куляватыя — Лакавіца бэзавая (c. 172). — Шапачка 2-7 см у дыяметры, пукатая, потым пляскатая, шчылінавата-лусковая, ад бэзава-ружовай да амаль белай. Мякаць тонкая, вельмі шчыльная, храсткаватая, святлейшая за шапачку, з мяккім смакам, без асаблівага паху. Пласткі прырослыя або ледзь зыходныя, тоўстыя, ружовыя. Ножка 4-8x0,2-1 см, цыліндрычная, суцэльная, цвёрдая, падоўжана-валакністая, аднаго колеру з шапачкай. Зярліцы 8-11 мкм, куляватыя — Лакавіца ружовая (c. 173). 62(20). Пладовае цела буйное, тоўстамясістае. Пласткі вельмі шырокія. Ножка доўгая, з караняватым прыдаткам. Зярліцы амаль куляватыя. Шапачка 3-8 см у дыяметры, шырока-званочкавая, пазней пляскатапукатая, з шырокім згладжаным гароком, слабаслізістая, рудзявая, з вохрыстым або крыху шэрым адценнем, радыяльна-маршчкаватая, часам з тонкарубчастым краем. Мякаць тонкая (у цэнтры тоўстая), белая, з мяккім смакам, без асаблівага паху. Пласткі слабапрырослыя або вольныя, падобныя да ланцэта, белыя. Ножка 7-15x1-2 см, верацяновая, да пашыранай асновы спіральна перакручаная, з кароткім караняватым прыдаткам, суцэльная, пазней пустая, падоўжана-валакністая, бялявая. Зярліцы 12-15x10-11 мкм, гладкія — Падшалягоўка караняватая (с. 199). — Пладовае цела дробнае або сярэдніх памераў. Мякаць тонкая, часта сухлявай кансістэнцыі. Зярліцы эліпсоідныя................. 63 63(62). Пладовае цела звычайна сярэдніх памераў. Шапачка 5-6 см у дыяметры, пукатая да пляскатай ці шыроказваночкавая........ 64 — Пладовае цела дробнае, тонка- або перапонкава-мясістае. Мякаць пасля выспявання часта засыхае, але пры ўвільгатненні пладовае цела здольнае ажываць..................................................................69 64(63). Групамі на рэштках драўніны ў глебе, на гнілых пнях. Шапачка 3-5 см у дыяметры, пукатая, пазней пляскатараспасцёртая, з тонкім звілістым, часам слабарубчастым краем, гладкая, вадзяністая, у свежым выглядзе чырванява-рудзявая, пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком
0 👁
 ◀  / 440  ▶