Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Пладовыя целы буйныя, тоўста- i мяккамясістыя. Зярліцы шурпатыя, бясколерныя, у парашку з крэмавым ці фіялетавым адценнем.......................................................................................... 58 — Пладовыя целы дробных або сярэдніх памераў, тонкамясістыя. Зярліцы дзідкавыя............................................................................61 58(57). Зерлевы парашок бясколерны, белы. Пладовыя целы вельмі буйныя. Шапачка 10-15 см у дыяметры, пукаггая, потым увагнутая або распасцёртая, з закручаным уніз краем, гладкая або ў цэнтры дробналусковая, белая, з узростам вохрыста- ці шэра-рудзявая. Мякаць тоўстая, бялявая, з мяккім смакам або крыху гаркавая (у спеласці), з мучным пахам. Пласткі прырослыя або каротказыходныя, вузкія, густыя, з перамычкамі, бялявыя або светлавохрана-рудзявыя. Ножка 3-8x1,5-2,5 см, цыліндрычная, суцэльная, шчыльная, падоўжана-валакністая, уверсе з мучністым налётам, светла-шэра-рудзявая. Зярліцы 6-7хЗ-4 мкм, яйкаватыя — Белакапытнік вялізны (с. 134). — Зерлевы парашок з крэмавым або фіялетавым адценнем...... 59 59(5 8). Шапачка 4-8 см у дыяметры, пукатая, крыху ўвагнутая ў цэнтры, з падкручаным тонкім краем, гладкая, чырвона-рудая, у спеласці святлее. Мякаць пругкая, сухлявая, светла-рудзявая, з гаркавым даўкім смакам, кіслявым пахам. Пласткі зыходныя, густыя, вохрана-рудыя. Ножка 2ў4x0,7-1 см, роўная, суцэльная або пустая, аднаго колеру з шапачкай. Зярліцы 3x5 мкм, куляватыя — Келіхаўка рудая (с. 169). — У афарбоўцы пладовага цела ёсць фіялетавы колер................60 60(59). Шапачка 5-14 см у дыяметры, пукатая, потым пляскатая, з закручаным уніз краем, гладкая, рудзява-фіялетавая, у спеласці святлее да бялёсай. Мякаць тоўстая, вадзяністая, светлафіялетавая, з мяккім смакам i прыемным, падобным да анісавага, пахам. Пласткі слабапрырослыя або вольныя, шырокія, густыя, светла-фіялетавыя. Ножка 4-8х 1-2 см, цыліндрычная, да асновы злёгку пашыраецца, суцэльная, каля пласткоў з камякаватым налётам, унізе з фіялетава-рудым апушэннем, спачатку яркафіялетавая, з узростам больш светлая i бляклая, да рудзявай. Зярліцы 6-8х4-5 мкм, эліпсоідныя, з крэмавым адценнем — Келіхаўка фіялетавая (с. 169). — Шапачка 3-6 см у дыяметры, пукатая, потым пляскатараспасцёртая, з увагнутасцю i гарбочкам у цэнтры, з закручаным уніз, пазней апушчаным краем, вадзяністая, шэра-рудзявалілёвая, пры падсыханні бялёсая, асабліва па краі, але з фіялетавым адценнем. Мякаць вадзяністая, мяккая, шэралілаватая, пры падсыханні белая, з мяккім смакам i амаль без паху. Пласткі прырослыя, часам каротказыходныя, густыя, вузкія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶