Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
У афарбоўцы пладовага цела зелянява-блакітны колер адсутнічае........................................................................................54 54(53). Шапачка да 15 см у дыяметры, спачатку шыроказваночкавая, потым распасцёртая, з гароком, у спеласці шырокалейкаватая ці ўвагнутая, з закручаным уніз краем, гладкая ці тонкалусковая, вохрыста- або жаўтлява-рудзявая, у спеласці больш бляклая. Мякаць тоўстая, бялявая, з мяккім смакам i мігдалевым пахам. Пласткі густыя, бялявыя, крэмава-рудзявыя. Ножка 6-10x1,5-3 см, цыліндрычная, да асновы часам раўнамерна пашыраная, суцэльная, шчыльная, падоўжана-валакністая, унізе белаапушаная, аднаго колеру з шапачкай. Зярліцы 6-7х5-б мкм, амаль куляватыя — Лейкавіца ніцая (с. 174). — Шапачка 3-6 см у дыяметры, пляскатаўвагнутая, з апушчаным, у спеласці хваліста-звілістым краем, гладкая, шэра- або вохрыстарудзявая. Мякаць тонкая, вадзяністая, з мяккім смакам i анісавым пахам. Пласткі тонкія, спачатку вадзяніста-бялявыя, пазней светла-рудзявыя, з шэрым адценнем. Ножка 3-5x0,3-0,5 см, цыліндрычная, суцэльная, аднаго колеру з шапачкай, уверсе з мучністым налётам, унізе валасіста-апушаная. Зярліцы 6-8хЗ-4 мкм, эліпсоідныя — Лейкавіца духмяная (с. 173). 55(52). Шапачка 3-7 см у дыяметры, спачатку гарбаватая, пукатая, пазней глыбокалейкаватая, са звілістым тонкім краем, дробналусковая, жаўтлява-рудзявая або чырванява-вохрыстая. Мякаць тонкая, цвердаватая, белая, з мяккім смакам i моцным пахам. Пласткі серпаватыя, вузкія, густыя, бялявыя. Ножка 3-5x0,5-1 см, цыліндрычная, губкаватая, аднаго колеру з шапачкай. Зярліцы 6-7хЗ-4 мкм, зерняватыя — Лейкавіца звычайная (с. 174). — Шапачка ў спеласці не лейкаватая.............................................56 56(55). Шапачка 4-7 см у дыяметры, спачатку пукатая, потым пляскатая, гладкая, рудзява- або попельна-шэрая. Мякаць тоўстая, мяккая, светла-рудзявая, пазней белая, з мяккім смакам i слабым мучным пахам. Пласткі сярэдняй гушчыні, белыя, потым жаўтлявыя. Ножка 4-8x0,7-1 см, вельмі расшыраная ля асновы, булаўна-ўздутая, суцэльная, падоўжана-валакністая, шэра-рудзявая. Зярліцы 5-7x34 мкм, авальна-эліпсоідныя — Лейкавіца таўкачовая (с. 174). — Шапачка 7-15 см у дыяметры, пукатая, з закручаным уніз, у спеласці часта разарваным краем, укрытая светлым мучністым налётам, больш або менш шэрая, шэра-рудзявая. Мякаць тоўстая, шчыльная, пазней рыхлая, белая, з рэзкім спецыфічным пахам, прэсным смакам. Пласткі густыя, даволі шырокія, белыя або жаўтлявыя. Ножка 6-12x2-3,5 см, да асновы пашыраная, валакністая, шэра-рудзявая. Зярліцы 7-9хЗ-4 мкм, эліпсоідныя — Лейкавіца асмужаная (с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком
1 👁
 ◀  / 440  ▶