Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
шэрая або чарнявая, з закручаным уніз больш светлым краем. Мякаць тонкая, белая або шэрая, мяккая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі густыя, вузкія, белыя ці светла-шэрыя. Ножка 26x0,4 см, прыціснута-валакністая, аднаго колеру з шапачкай або крыху святлейшая. Зярліцы 8-10x3-4 мкм, верацяновыя — Шаранка гарбавінкавая (с. 227). — Пласткі не вілавата-разгалінаваныя............................................. 49 49(48). Пладовае цела бялявае ці белае; шапачка часам з лёгкім рудзявым адценнем, мякаць не вадзяністая..................................................50 — Пладовае цела інтэнсіўна афарбаванае, мякаць часта вадзяністая, афарбоўка пры падсыханні святлее............................................ 52 50(49). Шапачка з празрыстымі васкаватымі плямамі, 3-8 см у дыяметры, пукатая, потым гарбаватая, увагнутараспасцёртая, з закручаным уніз краем, гладкая, белая або крыху жаўтлявая. Мякаць тоўстая, белая, з прыемным смакам i кіслявым пахам. Пласткі белыя. Ножка 3-6x0,5-1 см, цыліндрычная, суцэльная, белая, слабавалакністая. Зярліцы 4-6хЗ-4 мкм, авальныя, з крэмавым адценнем — Лейкавіца васкаватая (с. 173). — Шапачка роўна афарбаваная...........................................................51 51(50). Шапачка белая, 3-6 см у дыяметры, пукатая, пазней увагнутараспасцёртая да шырокалейкаватай, з закручаным або падагнутым уніз краем, гладкая. Мякаць белая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі густыя, белыя. Ножка 2-5x0,5-0,7 см, цыліндрычная, белая, суцэльная. Зярліцы 4-6х2-3 мкм, зерняватыя — Лейкавіца вытачаная (с. 173). — Шапачка з жаўтлявым адценнем, 2-3 см у дыяметры, пукатая, потым увагнутараспасцёртая да шырокалейкаватай, з хвалістым тонкім краем, гладкая, белая, з лёгкім серабрыстым налётам. Мякаць тонкая, белая, з прыемным смакам i слабым спецыфічным пахам. Пласткі густыя, белыя. Ножка 2-3x0,3-0,5 см, цыліндрычная, суцэльная, пазней пустая, гладкая, белая ці васкавата-жаўтлявая. Зярліцы 4-5х2-3 мкм, авальныя — Лейкавіца бялявая (с. 173). 52(49). Мякаць з моцным прыемным пахам — анісавым, садавіны i г. Д...53 — Мякаць з мучным або іншым пахам........................................... 55 53(52). Пладовае цела зелянява-блакітнае, колеру марской вады. Шапачка 2-6 см у дыяметры, гарбавата-пукатая, пазней увагнутараспасцёртая, з тонкім хвалістым, часта прыўзнятым краем, гладкая, у спеласці святлее да бялёсай. Мякаць таўставатая, мяккая, бялявая, 3 адценнем агульнага колеру, з мяккім смакам i анісавым пахам. Пласткі тонкія, вузкія, густыя. Ножка 3 -5x0,7-1 см, цыліндрычная, суцэльная, пазней пустая, гладкая. Зярліцы 6-7x34 мкм, авальныя — Лейкавіца анісавая (с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶