Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
краем, часта шчылінаватая, асабліва з узростам, амаль белая або вохрыста-, алівава-, шэра-рудзявая. Мякаць тоўстая, белая, кіслявая, з мучным пахам. Пласткі прырослыя ці крыху зыходныя, шырокія, густыя, даволі тоўстыя, белыя ці жаўтлявыя. Ножка 410x1,5-2,5 см, часта эксцэнтрычная, суцэльная, падоўжанавалакністая, бялявая. Зярліцы 5-6x4 мкм, шырокаэліпсоідныя, амаль куляватыя, гладкія — Крушняк вязавы (с. 172). — Пладовыя целы з іншымі прыкметамі........................................45 45(44). Ножка аксамітная. Шапачка 1,5-5 см, пукатая, часта слізістая, са слабарубчастым краем, гладкая, жоўта-вохрыста-рудая. Мякаць жаўтлявая, мяккая, з прыемным смакам i грыбным пахам. Пласткі прырослыя, густыя, бялявыя. Ножка 2-8x0,3-0,5 см, цыліндрычная, суцэльная, пазней з пустатой, пругкая, каротка апушаная, чорна-рудая, каля пласткоў бялявая ці жаўтлявая. Зярліцы 8-9х5-6 мкм, авальныя, гладкія. На пнях, у дуплах жывых дрэў — Зімніца машастовая (с. 164). — Ножка не апушаная, ля асновы з рызаморфамі (цяжамі)....... 46 46(45). Ножка з тонкім плеўкавым колцам. Шапачка 2-10 см у дыяметры, паўкуляватая, потым пукатая, з апушчаным краем, з узростам пляскатая, тонкалусковая, рудзявая. Мякаць мяккая, бялявая, з прыемным саладкавым смакам i грыбным пахам. Пласткі прырослыя зубком, бялявыя, часта з рудзявымі плямачкамі. Ножка 4-8х 0,5-1 см, раўнамерна расшыраная да асновы, падоўжана-валакністая, суцэльная, вельмі шчыльная, унізе да дравяністай, рудзявая, часам з лімонна-жоўтым адценнем, з рудымі цяжамі. Зярліцы 7-8х5-6 мкм, яйкаватыя, гладкія— Апенька восеньская (с. 132). — Шапачка 3-8 см у дыяметры, пукатая, пазней пляскатараспасцёртая, з простым апушчаным краем, радыяльна-валакністая або шчылінаватая, светла-рудзявая да шэра-бурай. Мякаць добра развітая, бялявая, шчыльная, з мяккім смакам, без асаблівага паху. Пласткі вольныя, вельмі шырокія, рэдкія, белыя, або жаўтлявыя. Ножка 4-5x1-2 см, цыліндрычная, суцэльная, падоўжанавалакністая, бялявая, ля асновы з белымі тоўстымі цяжамі (рызаморфамі). Зярліцы 6-8x5-6 мкм, шырокаавальныя, гладкія — Падшалягоўка шырокапластковая (c. 199). 47(22). Зерлевы парашок белы. Зярліцы гладкія. Шапачка пукатая, потым ў многіх відаў увагнутая або лейкаватая. Мякаць мяккая, пераважна белая, тоўстая. Пласткі больш-менш зыходныя....48 — Зерлевы парашок светлаафарбаваны, зрэдку белы. Зярліцы шурпатыя, дзідкавыя ці бародаўкавыя. Пладовыя целы часта з іншымі прыкметамі....................................................................... 57 48(47). Пласткі вілавата-разгалінаваныя. Шапачка 2-4 см у дыяметры, пукатая, пазней шырокалейкаватая, у цэнтры з гароком, цёмна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком
0 👁
 ◀  / 440  ▶