Шапачка 6-12 см у дыяметры, пукатая, гарбаватая, з падгорнутым краем, прыціснута-валакністая да гладкай, вадзяністая, дымчаста, руда- або жаўтлява-шэрая, пры падсыханні i з узростам святлее. Мякаць вільготная, мяккая, шэра-рудзявая, пры высыханні амаль белая, з непрыемным пахам, прэсным смакам. Пласткі выемкавыя або прырослыя, шырокія, падобныя да ланцэта, густыя, тонкія, брудна- ці рудзява-бялявыя. Ножка 5-1 Ох 1-2 см, булаўная, суцэльная, пругкая, грубавалакністая або падоўжана-рубчастая, светла-рудзявая. Зярліцы 8-10x5-6 мкм, авальныя, пункціраваныя або дробнабародаўкавыя — Падрадоўка шліхаваная (с. 199). — Шапачка 4-7 у дыяметры, пукатая, пазней пляскатараспасцёртая, са згладжаным гароком i звілістым краем, гладкая, сухая, дымчаста-, алівава- або чорна-рудая, з узростам святлее. Мякаць мяккая, белая або з палевым адценнем, у асновы ножкі часам рудзявая, з саладкавым смакам, без асаблівага паху. Пласткі прырослыя або выемкавыя, густыя, тонкія, белыя або з бруднарудым адценнем. Ножка 4-8x0,5-1 см, булаватая, суцэльная, з узростам рыхлая, з падоўжанай прыціснутай валакністасцю, каля пласткоў з вотруб'евым або камякаватым налётам, белая, ніжэй аднаго колеру з шапкай. Зярліцы 6-9х4-5 мкм, авальныя, шурпатыя — Падрадоўка чорна-белая (с. 199). 42(21). Грыбы жывуць на пнях i каранях хвоі. Шапачка i ножка лусковыя. Шапачка больш-менш жоўтая......................................................43 — Ножка падоўжана-валакністая або аксаміцістая, але не лусковая............................................................................................44 43(42). Лускавінкі дробныя, алівава-, зялёна- або чорна-рудыя. Шапачка 4-10 см у дыяметры, пукатая, пазней распасцёртая; у цэнтры ўвагнутая, з апушчаным краем, брудна-жоўтая. Мякаць жоўтая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі прырослыя, шырокія, жоўтыя. Ножка 4-7x0,6-1 см, цыліндрычная, суцэльная, аднаго колеру i фактуры з шапачкай. Зярліцы 6-9х4-5 мкм, авальныя, гладкія — Радоўка-апенька прыгожая (с. 210). — Лускавінкі бэзава-чырвоныя ці ржава-рудыя, дробныя, мяккія. Шапачка 3-8 см у дыяметры, спачатку пукатая, потым распасцёртая, з выпрастаным краем, сухая, жоўта-аранжавая. Мякаць шчыльная, жаўтлявая, з мяккім смакам i спецыфічным кіслявым пахам. Пласткі прырослыя або выемкавыя, жаўтлявыя ці жоўтыя, шырокія, сярэдняй гушчыні. Ножка 6—8x1—1,5 см, роўная, суцэльная або пустая, аднаго колеру i фактуры з шапачкай. Зярліцы 6-9х4-6 мкм, авальныя, гладкія — Радоўкаапенька жоўта-чырвоная (с. 209). 44(42). На драўніне ліставых парод. Шапачка 15-20 см у дыяметры, пукатая, потым распасцёртая, з выпрастаным або апушчаным
Дадатковыя словы
вотрубевым, гарбком
1 👁