Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Мякаць ножкі бежавая або рудая, але не жоўтая......................38 Шапачка 3-8 см у дыяметры, пляскатапукатая, ca згладжаным гароком i апушчаным краем, слабаслізістая, радыяльнавалакністая (валокны прыціснутыя), цёмна-чырвона-рудая. Мякаць тонкая, бежавая, з мучным пахам i смакам. Пласткі вольныя ці прырослыя, густыя, белыя, пазней жаўтлявыя, з дробнымі каштанава-рудымі плямачкамі. Ножка 3-5x0,8-1,5 см, цыліндрычная, суцэльная, уверсе бялёсая, унізе рудая, дробналусковая. Зярліцы 4-5x3-3,5 мкм, эліпсоідныя — Радоўка беларудая (c. 206). Шапачка 5-10 см у дыяметры, паўкуляватая ці званочкавая, пазней гарбаватая, з апушчаным, часта шчылінаватым, камякавата-апушаным краем, сухая, радыяльна-валакніста-лусковая, карычнева-рудая. Мякаць белая або рудзявая, асабліва ля асновы ножкі, у шапачцы тоўстая, з мяккім смакам i без асаблівага паху. Пласткі вольныя, густыя, бялявыя, з рудымі плямачкамі. Ножка 5-10x1-1,5 см, цыліндрычная, суцэльная, падоўжана-валакністая, з бялявым вотруб'евым налётам каля пласткоў, ніжэй рудзявая. Зярліцы 5-8x4-5 мкм, шырокаавальныя — Радоўка дахоўкавая (c. 207). Ножка падоўжана-валакністая, болын або менш афарбаваная 40 Ножка лусковая або бародаўкавая, белая. Шапачка 3-7 см у дыяметры, пукатая, пазней часам увагнутая, часта каротка аксаміцістая, з апушчаным ці падгорнутым краем, сухая, белая, у цэнтры жаўтлявая. Мякаць белая, шчыльная, з прыемнымі пахам i смакам. Пласткі прырослыя, часам з зубком, сярэдняй шырыні, крэмава-белыя. Ножка 5-9x0,5-1 см, цыліндрычная, да асновы часта раўнамерна пашыраецца. Зярліцы 8-10x4-5 мкм, авальныя, дробнабародаўкавыя — Падрадоўка гурбячковая (с. 198). Ножка значна карацейшая за дыяметр шапачкі. Шапачка 4-7 см, пукатараспасцёртая, з выпрастаным або крыху апушчаным краем, у цэнтры часта з тупым гароком або ўціснутая, прыціснутавалакністая, сухая або вільготная, рудая, з шэрым або цьмяначырвоным адценнем, у спеласці больш светлая. Мякаць мяккая, шэра-рудзявая, у ножцы, асабліва ля асновы, больш цёмная, рудая, з мяккім саладкавым смакам i слабым мучным пахам. Пласткі прырослыя або крыху выемкавыя, тонкія, густыя, бялявыя ці слабарудзявыя. Ножка 2-3x0,5-1 см, цыліндрычная, часта з невялікім пашырэннем ля асновы, суцэльная, цямнейшая за шапачку. Зярліцы 7-8х4-5 мкм, авальныя, шурпатыя — Падрадоўка паземая (с. 199). Ножка не карацейшая за 4-5 см, часта даўжэйшая за дыяметр шапачкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вотрубевым, гарбком
0 👁
 ◀  / 440  ▶