Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
паласатая, бялявая ці светла-шэрая. Зярліцы 6-8x5-6 мкм, шырокаэліпсоідныя — Радоўка завостраная (c. 207). — Шапачка з болын або менш згладжаным гароком. Мякаць не горкая.................................................................................................35 35(34). Kpai шапачкі i пласткоў з узростам жаўцеюць. Шапачка 5-8 см у дыяметры, пукатая, потым распасцёртая, з шырокім гароком i хваліста-звілістым краем, сухая, тонкавалакністая або з прыціснутымі дробнымі болын цёмнымі лускавінкамі, у спеласці па краі з жаўтлявымі плямамі, серабрыста-шэрая. Мякаць тонкая, мяккая, белая ці светла-шэрая, з мучным пахам i смакам. Пласткі прырослыя зубком, шырокія, густыя, белыя. Ножка 4-5x0,5-0,7 см, цыліндрычная, шаўкавіста-валакністая, белая або з попельнашэрым адценнем. Зярліцы 5-6хЗ-4 мкм, эліпсоідныя — Радоўка вытачаная (c. 207). — Kpai шапачкі i пласткоў не жаўцеюць. Пладовыя целы з іншымі прыкметамі...................................................................................... 36 36 (35). Мякаць на паветры колеру не мяняе. Шапачка 3-9 см у дыяметры, шыроказваночкавая, пазней пукатараспасцёртая, з шырокім згладжаным гароком, слабаклейкая, з радыяльнай валакністай штрыхаватасцю, часта шчылінаватая, фіялетава- або алівавашэра-рудая, попельна-шэрая. Мякаць тонкая, белая або крыху шэрая, з пахам i смакам мукі. Пласткі прырослыя зубком або вольныя, белыя з лімонным адценнем або светла-шэрыя, сярэдняй гушчыні. Ножка 3-7х 1-2 см, цыліндрычная, суцэльная, гладкая, падоўжана-валакністая, белая ці жаўтлявая. Зярліцы 5-6x5 мкм, амаль куляватыя — Радоўка шэрая (с. 208). — Мякаць на паветры ружавее. Шапачка 3-6 см у дыяметры, пукатая да шырокагарбаватай, вільготная, але не клейкая, гладкавалакністая, рудзява- ці попел ьна-шэрая. Мякаць крыху шэрая, з мучным смакам i пахам. Пласткі прырослыя, тонкія, густыя, спачатку бялявыя, потым шэрыя. Ножка 3-5x0,8-1 м, цыліндрычная, суцэльная, прыціснута-валакністая, амаль гладкая, бялявая, у спеласці з адценнем шапачкі. Зярліцы 5-6хЗ-4 мкм, эліпсоідныя — Радоўка сухая (с. 208). 37(33). Мякаць ножкі жоўтая. Шапачка 3-7 см у дыяметры, спачатку шыроказваночкавая, пазней пукатараспасцёртая, радыяльнавалакніста-лусковая, сухая, чырвона-рудая. Мякаць тонкая, з мяккім смакам, мучным ці агурковым пахам, у шапцы бялявая. Пласткі прырослыя або вольныя, густыя, вузкія, тонкія, жаўтлявыя, у спеласці з дробнымі рудымі плямкамі. Ножка 5-10x0,8-1,5 см, цыліндрычная, суцэльная, потым пустая, падоўжана-валакністая, часам крыху клейкая, святлейшая за шапачку. Зярліцы 5-7хЗ-4 мкм, яйкаватыя — Радоўка жоўта-рудая (с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком
0 👁
 ◀  / 440  ▶