У афарбоўцы шапкі пераважаюць зялёна-алівавы або сернажоўты колер.....................................................................................31 — Шапачка інакш афарбаваная.........................................................33 31(30). Усё пладовае цела серна-жоўтага колеру. Пах мякаці моцны, вельмі непрыемны. Шапачка 3-8 см у дыяметры, шыроказваночкавая, потым пукатая ці распасцёртая, ca згладжаным гароком i апушчаным, часам шчылінаватым, хваліста-звілістым краем, сухая, шаўкавіста-валакністая ці дробналусковая. Мякаць шчыльная, горкая. Пласткі вольныя, часам з вузкай выемкай, шырокія, тоўстыя, сярэдняй гушчыні. Ножка 4-8x0,5-1 см, цыліндрычная, суцэльная, пазней часта пустая, падоўжанавалакністая. Зярліцы 9-11x5-6 мкм, эліпсоідныя — Радоўка серкавая (c. 208). — Шапачка алівава- ці зялёна-рудзявая. Пах мякаці слабы, мучны............................................................................................... 32 32(31). Шапачка 3-10 см у дыяметры, пукатая, з шырокім гароком, або пляскатараспасцёртая, з апушчаным ці выпрастаным, часам сагнутым краем, слабаслізістая, клейкая, радыяльна-валакністая. Мякаць жаўтлявая, ca смакам i пахам мукі. Пласткі вольныя або выемкавыя, шырокія, жаўтлява-зелянявыя, густыя. Ножка 37x 1,5-2 см, цыліндрычная, суцэльная, падоўжана-валакністая, аднаго колеру з пласткамі. Зярліцы 6-8x3,5-5 мкм, авальныя — Зялёнка, р а д о ў к а ж о ў т а - з я л ё н а я (с. 165). — Шапачка 3-8 см у дыяметры, спачатку шыроказваночкавая, потым гарбаватая, пукатая, з падгорнутым уніз краем, з радыяльнай рудзявай валакністасцю, у цэнтры дробналусковая, слабаслізістая, алівава-рудзявая, зелянявая, да краю больш светлая. Мякаць белая, гаркавая, без асаблівага смаку i паху. Пласткі вольныя, белыя ці жаўтлява-шэрыя, шырокія. Ножка 47x1-2 см, цыліндрычная, над завостранай асновай крыху пашыраная, суцэльная, гладкая або прыціснута-валакністая, белая, пазней алівава-зелянявая. Зярліцы 5-7х4-5 мкм, шырокаавальныя — Радоўка адасобленая (с. 206). 33(30). У афарбоўцы шапачкі пераважаюць шэра-рудыя адценні......34 — Шапачка чырвона-, руда-, шакаладна-рудая.............................. 37 34(33). Шапачка 4-8 см у дыяметры, канічная, пазней распасцёртая, з вострым гароком, лопасцева-рассечаным, часам хвалістым краем, радыяльна-валакністая, дымчаста-шэрая, бывае з прыкметным фіялетавым адценнем. Мякаць тонкая, мяккая, бялявая, са слабым земляным пахам i пякуча-горкім смакам. Пласткі прырослыя зубком, густыя, шырокія, светла-шэрыя, у спеласці -з больш цёмнымі краямі. Ножка 5—8х 1—1,5 см, цыліндрычная, часам ля асновы крыху расшыраная, суцэльная, цвёрдая, падоўжана
Дадатковыя словы
гарбком, зялёна-рўдзявая
0 👁