Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
колеру з шапачкай, з лямцавым цагляна-чырвоным колцам. Зярліцы 4-5x3,5 мкм, амаль куляватыя — Радоўка вязьмовая (с. 207). — Ножка без колца............................................................................... 27 27(26). Шапачка светла-рудзявая, з крэмава-ружовым, крыху шэрым або чырванявым ці алівавым адценнем, часам плямістая, няроўна афарбаваная.......................................................................................28 — Шапачка чырвона-, руда-, карычнева-, зялёна- або шэра-рудая, валакністая ці лусковая...................................................................30 28(27). Шапачка няроўнай афарбоўкі, з невыразнымі плямамі. Мякаць з непрыемным пахам гаспадарчага мыла, на зломе або разрэзе чырванее або ружавее. Шапачка 5-10 см у дыяметры, паўкуляватая або пукатая, з гароком, пазней распасцёртая, з апушчаным звілістым, часта разарвана-шчылінаватым краем, гладкая, радзей 3 вельмі дробнымі прыціснутымі лусачкамі, шэра- або аліваварудая. Мякаць тоўстая, шчыльная, бялявая, з гаркавым смакам. Пласткі прырослыя, тоўстыя, рэдкія, белыя, з жаўтлявым або зелянявым адценнем. Ножка 4-7x 1,5-2 см, цыліндрычная, ля асновы зрэдку булавата-ўздутая, гладкая, часам валакністалусковая, белая або з адценнем колеру шапачкі. Зярліцы 5-7x34 мкм, авальныя — Радоўка мыльная (c. 208). — Шапачка не плямістая. Мякаць з прыемным пахам, на паветры колеру не мяняе............................................................................... 29 29(28). Пах мякаці прыемны, фіялкавы. Шапачка 5-15 см у дыяметры, паўкуляватая ці шыроказваночкавая, пазней пукатая, ca згладжаным гароком, апушчаным або закручаным уніз краем, гладкая, вільготная, крэмава- або вохрыста-бежавая. Мякаць белая, тоўстая, з мяккім смакам. Пласткі прырослыя або вольныя, радзей слабазыходныя, густыя, бялявыя або крыху рудзявыя. Ножка 5-8xl-3 см, цыліндрычная, ля асновы з пашырэннем, ніжэй якога завостраная, уверсе бялявая, ніжзи шэра-рудзявая. Зярліцы 7-8хЗ-4 мкм, эліпсоідныя, у парашку з лёгкім адценнем чырвані — Радоўка касачовая (c. 208). — Пах мякаці мучны. Шапачка 4-9 см у дыяметры, шыроказваночкавая або паўкуляватая, пазней пукатараспасцёртая, з няроўназвілістым краем, крыху клейкая, гладкая, шэра-, чырванява- або алівава-рудая. Мякаць мяккая, тоўстая, белая, пад скуркай рудзявая, з мучным смакам. Пласткі вольныя ці выемкавыя, тоўстыя, шырокія, бялявыя або чырванява-рудзявыя. Ножка 5-7х1-2 см, цыліндрычная, суцэльная, з камякавата-лусковым налётам, падоўжана-валакністая, амаль гладкая, бялявая, пры націсканні з рудымі плямамі. Зярліцы 5-6x3ў4 мкм, шырокаавальныя — Радоўка таполевая (с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком, ніжзй
0 👁
 ◀  / 440  ▶