Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Шапачка у спеласці больш або менш пукатая, шыроказваночкавая, радыяльна-валакністая або лусковая, зрэдку ліпкая, слізістая або гладкая. Мякаць не вадзяністая, таму шапачка пры падсыханні колеру не змяняе. Пласткі вольныя, выемкавыя або прырослыя, радзей прырослыя зубцом або каротка зыходныя.....................23 — Шапачка ў спеласці ў адных грыбоў уціснутая або лейкаватая, радзей пукатая, у другіх — пляскатараспасцёртая, гладкая або шаўкавістая, часам лусковая, дробнашчылінаватая ці аксаміцістая. Мякаць у болынасці відаў вадзяністая, таму шапачка пры падсыханні святлее. Пласткі зыходныя, часам ля краю шапачкі вілаватыя, разгалінаваныя, або прырослыя — тады вузкія....47 23(22). Шапачка валакністая або валакніста-лусковая, сухая, радзей слізістая, у спеласці больш або менш пукатая, зрэдку шырокаканічная, пераважна бляклай афарбоўкі. Зярліцы гладкія......24 — Зярліцы бародаўкавыя ці шурпата-пункціраваныя...................39 24(23). Пладаносіць вясной i рана ўлетку. Шапачка 3-8 см у дыяметры, паўкуляватая, пазней пукатая або распасцёртая, з хвалістым або лопасцева-рассечаным краем, сухая, гладкая, белая, часам з крэмавым ці бежавым адценнем. Мякаць добра развітая, тоўстая, шчыльная, белая, з мучным пахам i смакам. Пласткі прырослыя, вузкія i густыя, белыя, часта з крэмавым адценнем. Ножка 4-7х 1-2 см, цыліндрычная, ля асновы бывае больш шырокая, суцэльная, шчыльная, гладкая, белая або крыху крэмаватая. Зярліцы 46x2-3 мкм, эліпсоідныя — Красулька травеньская (с. 171). — Пладаносіць у канцы лета i восенню, часта аж да ўстойлівых замаразкаў........................................................................................ 25 25(24). Пладаносіць позна восенню, вялізнымі зросткамі ад адной асновы. Шапачка 4-8 см у дыяметры, пукатая, пазней амаль распасцёртая, з апушчаным краем, гладкая, бежава- ці вохрыстарудзявая, у цэнтры больш цёмная. Мякаць тоўстая, мяккая, белая, з прыемным смакам i мучным пахам. Пласткі прырослыя зубцом або каротка зыходныя, вузкія, густыя, бялявыя. Ножка 5-7х1-2 см, цыліндрычная, суцэльная, падоўжана-валакністая, уверсе белая, унізе рудзявая. Зярліцы 5-6х4-5 мкм, амаль куляватыя — Крушняк рудзявы (с. 172). — Пладовыя целы растуць паасобку або групамі, але не ад адной асновы...............................................................................................26 26(25). Ножка з колцам. Шапачка 3-8 см у дыяметры, пукатая, з апушчаным краем, пазней пляскатараспасцёртая, радыяльна-валакністая ці шчылінаватая, слабаклейкая. Мякаць белая, тоўстая, з мяккім або крыху горкім смакам i мучным пахам. Пласткі слабапрырослыя, сярэдняй таўшчыні i гушчыні, белыя i каштанава-рудзявыя. Ножка 5-7х 1,5-2 см, роўная або верацяновая, суцэльная, аднаго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶