Пласткі з роўнымі, суцэльнымі краямі. Шапачка 3-8 см у дыяметры, эксцэнтрычна ўвагнутая, чарапашка-, вуха- або шырокаязыкаватая, з апушчаным, у шчылінах ці лопасцеварассечаным краем, гладкая, светла-бежава-карычневая або колеру какавы з малаком. Мякаць цвёрдая, тонкая, белая, крыху кіслявая, з прыемным пахам. Пласткі зыходныя, густыя, ружова-бежавыя, часта з перамычкамі. Ножка 2-3х 1-1,5 см, цыліндрычная, суцэльная, аднаго колеру з шапачкай, камякавата-апушаная. Зярліцы 5-6хЗ-4 мкм, яйкаватыя ці каротка-акругленацыліндрычныя, гладкія, бясколерныя, у парашку белыя — Пянёвік вухаваты (c. 203). — Пласткі з больш або менш вызубленымі або разарванымі краямі................................................................................................19 19(18). Шапачка 5-12 см у дыяметры, спачатку пукатая, пазней увагнутая ці лейкаватая, сухая, светла-рудзявая або брудна-белая, укрытая шматлікімі буйнымі жоўта-рудымі лускамі. Мякаць белая, часам жаўтлявая, з узростам амаль драўністая, без асаблівага смаку, з прыемным пахам. Пласткі прырослыя або каротка зыходныя, вельмі шырокія, з буйнавызубленымі, разарванымі або шчылінаватымі краямі, белыя, пазней светла-вохрыстыя. Ножка 3—6x 1—1,5 см, цыліндрычная, суцэльная, брудна-бялявая, ля асновы рудзее, з рудзявымі лусачкамі. Зярліцы 10-14x4-5 мкм, выцягнута-эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя — Сухляк лусковы (c. 217). — Шапачка 3-8 см у дыяметры, увагнутая, пазней шырокалейкаватая, з тонкім хваліста-звілістым краем, белая, сухая, густа ўкрытая дробнымі чорна-рудымі прыціснутымі лусачкамі, падобнымі да кароткіх валаскоў. Мякаць шчыльная або цвёрдая, белая, з узростам часам жаўцее, без асаблівага паху i смаку. Пласткі зыходныя, густыя, эластычныя, вузкія, белыя, пазней жаўтлявыя, са слабавызубленымі краямі. Ножка 3- 5x0,5-0,8 см, цыліндрычная, суцэльная, вельмі цвёрдая, белая, у маладых з колцаватым паяском, укрытая руда-чорнымі лусачкамі. Зярліцы 7-8хЗ-3,5 мкм, акруглена-цыліндрычныя, гладкія, белыя, пад мікраскопам бясколерныя — Сухляк рабы (с. 217). 20(15). Пладовыя целы ў большасці відаў сярэдніх i буйных памераў — дыяметр шапачкі ад 5-6 да 10-15 см, тоўстамясістыя, як выключэнне больш дробныя, тонкамясістыя............................ 21 — Пладовыя целы пераважна дробных i сярэдніх памераў (дыяметр шапачкі 0,2-1 або 2-5 см), тонка- i перапонкава-мясістыя; як выключэнне больш буйныя...........................................................62 21 (20). Грыбы жывуць на Глебе.................................................................22 — Грыбы жывуць на драўніне
0 👁