ножцы застаюцца колцы i похва або адно з іх, мясістыя, пасля выспявання загніваюць.................................................................81 15(14). Пладовыя целы пераважна на драўніне, мясістыя, сярэдніх i буйных памераў. Шапачка звычайна болей 5 см у дыяметры, вуха-, чарапашка-, языка- ці лейкаватая. Ножкі часта няма — тады шапачка бакавая ці сядзячая. Радзей ножка ёсць, цэнтральная або эксцэнтрычная. Калі ножка з колцам, чырвона- або бэзавалусковая ці аксаміціста-апушаная — гл. антытэзу. Зрэдку пладовыя целы дробныя, перапонкава-мясістыя, сядзячыя або з зачаткавай ножкай — сям'я Дрэўнавушкавыя......................16 — Пладовыя целы з цэнтральнай або эксцэнтрычнай ножкай, розных памераў, формы i афарбоўкі. Пераважна на глебе, лясным подсціле, адмерлых i жывых пладовых целах грыбоў, на старых вогнішчах. Калі на драўніне — ножка з аксаміцістым апушэннем або чырвона- ці бэзава-лусковая, часам драўністая, з колцам, або ніткападобная, капілярная; пладовыя целы вельмі дробныя, перапонкава-мясістыя, узнікаюць часта пучкамі, вялікімі групамі — сям'я Радоўкавы я...................................................................20 16(15). Мякаць у шапачцы пад скуркай шчыльнастудзяністая. Шапачка 3-10 см у дыяметры, сядзячая, з кароткай эксцэнтрычнай ножкай, бакавая, вуха- ці чарапашкаватая, лямцаваапушаная, радзей слабаслізістая, жоўта-рудая, з зелянявым або алівавым адценнем, з закручаным уніз краем. Мякаць пад жэлацінізаваным слоем бялявая, мяккая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі прырослыя, густыя, жоўта-вохраныя. Ножка 1-2x2 см, цыліндрычная, кароткая i тоўстая, густа ўкрытая дробнымі лускавінкамі, жоўтая ці жоўта-рудзявая. Зярліцы 4-6x2 мкм, акруглена-цыліндрычныя, гладкія, бясколерныя, у парашку белыя — Студзінаўка позняя (c. 217). — Жэлацінізаваны слой у мякаці адсутнічае................................. 17 17( 16). Шапачка 3-17 см у дыяметры, пукатая, эксцэнтрычная лейкаватая ці ўціснутая, часам вуха- або языкаватая, з матавым налётам, светлаафарбаваная, рудзява-шэрая, потым святлее да амаль бялявай або шызаватай. Мякаць мяккая, з узростам становіцца больш шчыльнай, валакністай, белая, з прыемным смакам i мучным пахам. Пласткі прырослыя, сярэдняй гушчыні, белыя, часам з шэра-ружовым адценнем. Ножка 2-4х2-3 см, цыліндрычная, суцэльная, эксцэнтрычная, белая. Зярліцы 7-12x35 мкм, выцягнута-яйкаватыя або акруглена-цыліндрычныя, гладкія, у масе з лёгкім фіялетавым адценнем, пад мікраскопам бясколерныя — Дрэўнавушка вустрыцавае (с. 163). — Мякаць больш сухой, скурыстай ці коркавай кансістэнцыі. Пладовыя целы пасля выспявання засыхаюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
17 👁