як лязо нажа), белыя або крыху жаўтлявыя. Ножка 3-5x0,2-0,4 см, цыліндрычная, спачатку суцэльная, з узростам пустая, белая, падоўжана-валакністая. Зярліцы 7-10x4-6 мкм, авальныя — Дугапластовец бялюткі (с. 163). 12(5). Шапачка 2-4 см у дыяметры, канічная, з лопасцева-рассечаным краем, радыяльна шчылінаватая, слізістая, бліскучая, ярка-жоўтая або светла-аранжавая, пры выспяванні чарнее. Мякаць тонкая, жаўтлявая, васкаватая, у спеласці чорная, без асаблівага паху i смаку. Пласткі прырослыя, потым вольныя, шырокія, рэдкія, жоўта-аранжавыя, у спеласці чорныя. Ножка 5-8x0,5-1 см, цыліндрычная, роўная, суцэльная, падоўжана-валакністая, святлейшая за шапачку. Зярліцы 10-12x6-8 мкм, авальныя — Вільготніца стажкаватая (c. 141). — Шапачка шыроказваночкавая або пукатая, у спеласці не чарнее.............................................................................................. 13 13(12) Шапачка 2-4 см у дыяметры, паўкуляватая, потым пукатая, слізістая ці сухая, гладкая, бліскучая, часам дробнашчылінаватая бліжэй да краю, рубінава- ці чарэшнева-чырвоная, у спеласці святлейшая, да жаўтлявай. Мякаць тонкая, аранжава-чырванявая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі прырослыя зубцом, шырокія, сярэдняй гушчыні, аранжава-чырвоныя, часам з шэра-алівавымі краямі. Ножка 3-5x0,4-0,8 см, цыліндрычная або да асновы звужаная, з падоўжанымі ўвагнутасцямі, аднаго колеру з шапачкай, унізе жаўтлявая. Зярліцы 7-8х4-5 мкм, авальныя — Вільготніца барвяная (с. 140). — Шапачка 2-5 см у дыяметры, шыроказваночкавая, укрытая тоўстым слоем зелянявай слізі, аранжава-жоўтая, з узростам распасцёртая, з шырокім гароком, гладкая, ліпкая. Мякаць тонкая, крохкая, васкаватая, жаўтлявая або зелянявая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі прырослыя зубцом, шырокія i тоўстыя, жоўтыя ці жоўта-аранжавыя. Ножка 4-6x0,2-0,8 см, цыліндрычная, пустая, гладкая, жоўтая або аранжавая, каля пласткоў бялявая, укрытая зелянявай сліззю. Зярліцы 8-9x4-5 мкм, яйкаватыя — Вільготніца пярэстая (c. 141). 14(3). На драўніне i глебе. Пладовыя целы без вольвы, вельмі рэдка з колцам на ножцы, пасля выспявання часам не загніваюць, а засыхаюць. Калі пладовыя целы буйных памераў, шчыльна- i драўніннамясістыя, тады грыбы жывуць на драўніне; калі пладовыя целы дробныя, перапонкава-мясістыя — тады пераважна на глебе, апалым лісці i ігліцы, дробных галіначках i іншых драўнінных рэштках..........................................................15 — Грыбы жывуць на глебе, апалых лісці i ігліцы, але не на драўніне. Пладовыя целы з агульным i частковым покрывамі, ад якіх на
Дадатковыя словы
гарбком
0 👁