Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
нымі пахам i смакам. Пласткі дугаватыя, тоўстыя, рэдкія, васкавата-паўпразрыстыя, жаўтлявыя або жоўтыя. Ножка 5-10x0,3-0,6 см, цыліндрычная, суцэльная, гладкая, алівава-рудая, каля пласткоў жоўтая, слізістая, крыху клейкая, у маладых ca слізістым колцам. Зярліцы 8-9x4-5 мкм, яйкавата-эліпсоідныя — Вільготнік позні (c. 140). — У афарбоўцы шапачкі пераважае аранжава-жоўты ці чырвоны колер..................................................................................................10 10(9). Шапачка 4-8 см у дыяметры, паўкулявата-пу катая, пазней пляскатараспасцёртая, з выпрастаным, у спеласці хвалістазвілістым краем, слізістая, пры падсыханні матавая, без бляску, тонкавалакніста-валасістая, амаль гладкая, аранжава- ці чырвонарудзявая, да краю больш светлая. Мякаць тонкая, белая, пад скуркай з яе адценнем, з мяккім смакам i слабым пахам сырой мукі. Пласткі зыходныя, тоўстыя, рэдкія, васкаватыя, бялявыя, пазней з крэмавым або злёгку чырванявым адценнем. Ножка 36x 1-1,5 см, цыліндрычная, часта сагнутая i да асновы звужаная, суцэльная, каля пласткоў бялявая, з дробнакамякаватым налётам, ніжэй з адценнем шапачкі. Зярліцы 6-8x4-5 мкм, авальныя — Вільготнік дуброўны (c. 139). — Шапачка 3-8 см у дыяметры, шырокаканічная або паўкуляватая, у спеласці пукатая, з шырокім згладжаным гароком, слабаслізістая, гладкая або валакніста-лусковая (лусачкі вішнёвачырвоныя), белая або жаўтлявая, з размытымі чырванявымі плямамі. Мякаць белая, у спеласці чырвона-жаўтлявая, крыху горкая, без асаблівага паху. Пласткі дугаватыя, шырокія, рэдкія, белыя, з узростам чырванявыя, часам іржава-плямістыя. Ножка 4-8xl-2 см, суцэльная, цыліндрычная або да асновы звужаная, бялявая, ля пласткоў чырвона-лусковая. Зярліцы 7-10x4-5 мкм, эліпсоідныя — Вільготнік чырванелы (с. 140). 11(4). Шапачка 3-5 см у дыяметры, спачатку пукатая, са згладжаным гароком, пазней пляскатараспасцёртая, часам увагнутая, з хвалістым краем, гладкая, белая або з ружовымі плямамі ці жаўтлявая ў цэнтры, вільготная ці сухая. Мякаць мяккая, з прыемным смакам, без асаблівага паху. Пласткі зыходныя, рэдкія, тоўстыя, белыя. Ножка 3-6x0,3-0,5 см, цыліндрычная, да асновы часта звужаная, суцэльная, белая. Зярліцы 7-9х5-6 мкм, авальная — Дугапластовец муражовы (с. 163). — Шапачка 1,5-3 см у дыяметры, званочкавая, потым пляскатая ці крыху пукатая або ўвагнутая, з тонкім рубчастым краем, бялявая, пры падсыханні чыста-белая, гладкая, сухая. Мякаць тонкая, белая, з прыемным смакам i без асаблівага паху. Пласткі зыходныя, рэдкія, каля мякаці тоўстыя, да краёў больш тонкія
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком
1 👁
 ◀  / 440  ▶