Шапачка слізістая..............................................................................5 — Шапачка сухая або вільготная, але не ліпкая, не слізістая..... 11 5(4). Пладовае цела ў агульным слізістым покрыве. Шапачка больш або менш слізістая, пукатая, пласткі зыходныя. Ножка часта з колцаватымі слізістымі паяскамі, рэшткамі покрыва................6 — Сляды агульнага покрыва адсутнічаюць. Пладовае цела часта яркай афарбоўкі. Шапачка ў спеласці сухая, у болынасці відаў канічная, завостраная. Мякаць зрэдку мяняе колер на зломе або разрэзе. Пласткі прырослыя або вольныя...................................12 6(5). Пладовае цела белае або жаўтлявае, слізістае. Шапачка 3-7 см у дыяметры, шыроказваночкавая або паўкуляватая, пазней пукатая, з шырокім гарбом i апушчаным, часта хвалістым краем, гладкая. Мякаць з прэсным або крыху рэзкаватым смакам, без асаблівага паху. Пласткі зыходныя, вузкія, рэдкія, тоўстыя. Ножка 6-7x0,41 см, цыліндрычная, да асновы звужаная, суцэльная, у спеласці часам пустая, з вотруб'е-лусковым налётам. Зярліцы 6-7x5-6 мкм, шырокаавальныя — Вільготнік жаўтлява-белы (c. 140). — Пладовае цела афарбаванае больш інтэнсіўна.............................7 7(6). Пах мякаці прыемны, нагадвае мігдалевы. Шапачка 3-7 см у дыяметры, паўкуляватая, потым пукатая, з апушчаным краем, у спеласці часам слабаўціснутая, гладкая, слізістая, шэрая, нярэдка з рудзявым або алівавым адценнем. Мякаць тоўстая, белая або алівава-шэрая, без асаблівага паху, прэсная. Пласткі зыходныя, тоўстыя, рэдкія, шырокія, белыя, потым рудзява-шэрыя. Ножка 5—7х 1—1,5 см, цыліндрычная, да асновы часам звужаная, суцэльная, шэра-рудзявая, каля пласткоў бялявая, з шурпатавотруб'евым налётам. Зярліцы 7-9х4-5 мкм, гладкія, авальныя — Вільготнік мігдаляпахкі (с. 140). — Пах не мігдалевы...............................................................................8 8(7). Ножка з некалькімі канцэнтрычнымі або плямістымі рэшткамі слізістага покрыва. Шапачка 4-8 см у дыяметры, спачатку паўкуляватая, потым пляскатая, з апушчаным краем i гароком, гладкая, слізістая, шэра- або рудзява-алівавая. Мякаць белая, мяккая, без асаблівага смаку i паху. Пласткі каротка зыходныя, рэдкія, васкаватыя, белыя, з блакітным або зелянявым адценнем. Ножка 5-8x0,4-1,5 см, цыліндрычная, суцэльная, гладкая, белая, плямы на ёй алівава-рудыя. Зярліцы 10-16x6-10 мкм, эліпсоідныя, гладкія — Вільготнік вужовы (с. 139). — Ножка гладкая, вельмі рэдка са слізістым, хутка знікаючым колцам або з лускова-вотруб'евым налётам............................... 9 9(8). Шапачка 2-5 см у дыяметры, пукатая, потым распасцёртая, з гароком i падагнутым уніз краем, слізістая, бліскучая, гладкая, жоўта- або алівава-рудая. Мякаць белая ці жаўтлявая, з прыем
Дадатковыя словы
вотрубе, вотрубевым, гарбком, шурпатавотрубевым
2 👁