Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
рудзявыя. Ножка 2—4x2-3 см, кароткая, тоўстая, суцэльная, роўная, лямцава-аксаміцістая, чорна-рудая. Зярліцы 5-6x4 мкм, шырокаавальныя, гладкія, вохрана-рудзявыя — Капытнік цёмналямцавы (c. 168). 31(28). Шапачка 4-10 см у дыяметры, пукатая, з шырокім гароком i апушчаным краем, шэра- або фіялетава-рудая, слізістая i клейкая, як масляк. Мякаць белая, з прэсным смакам i слабым грыбным пахам. Пласткі дугаватыя, зыходныя, тоўстыя, спачатку бялявыя, потым дымчаста-рудыя ад зерля. Ножка 3—8x 1—1,5 см, цыліндрычная, суцэльная, слізістая, ліпкая, жаўтлявая, у верхняй частцы ca слізістым колцам, пад ім рудзявая, ля самой асновы ярка-жоўтая. Зярліцы 15-22x5-6 мкм, верацяновыя, гладкія, цёмна-рудыя — Макрэц жаўтаногі (с. 177). — Ножка ля асновы не жоўтая..........................................................32 32(31). Шапачка 3-5 см у дыяметры, пукатая, з гароком i апушчаным краем, слізістая, пры падсыханні бліскучая, ярка-ружовая. Мякаць белая, крыху кіслявая, без асаблівага паху, на зломе слаба ружавее. Пласткі белыя, потым шэра-алівавыя, з пурпуровым адценнем ад зерля. Ножка 2-4x0,7-1 см, белая, ля асновы звычайна ружаватая. Зярліцы 15-20x4-5 мкм, верацяновыя, гладкія, цёмнарудыя — Макрец ружовы (c. 178). — Шапачка 3-9 см у дыяметры, шырокаканічная або пукатая, з давал! вострым гароком, клейкая, гладкая, пурпурова-рудая. Мякаць вохрана-жоўтая, сухлявая, без асаблівага паху i смаку. Пласткі вохрана-рудзявыя, пазней алівава- ці пурпурова-рудыя. Ножка 4-8х 1—1,5 см, цыліндрычная, суцэльная, да асновы часам звужаная, вохрана-рудзявая, з чырвоным адценнем. Зярліцы 18-20x67 мкм, цёмна-рудыя, верацяновыя, гладкія — Ліпчак жаўтлявачырвоны (с. 174). Агарыкальныя грыбы (ключ 5) 1. Парашок спелага зерля белы ці светлаафарбаваны: ружовы, крэмавы, жаўтлявы, светла-рудзявы..............................................2 — Парашок спелых зерля інтэнсіўна афарбаваны: жоўта-руды, фіялетава-, пурпурова- або чорна-руды да чорнага...................98 2(1). Зярліцы i пласткі ад іх у спеласці ружовыя............................... 72 — Зярліцы бясколерныя, у парашку белыя або светлаафарбаваныя, але не ружовыя...................................................................................3 3(2). Зерлевы парашок белы. Зярліцы пад мікраскопам бясколерныя. Базідыі вельмі доўгія — у 6-7 разоў даўжэйшыя за зярліцы. Пласткі тоўстыя, васкаватыя — сям'я Вільготнікавыя.......... 4 — Базідыі карацейшыя. Пласткі тонкія або сярэдняй таўшчыні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гарбком, сямя
0 👁
 ◀  / 440  ▶