У дубовых лясах. Шапачка цагляна-чырвоная з аранжавым адценнем. Поры трубачак у спеласці жаўтлявыя. Лусачкі на ножцы чырвона-рудыя — Гаёвік-асавік дуброўны (с. 148). 27(25). У хваёвых i хваёва-бярозавых лясах. Шапачка, ножка i лусачкі на ёй белыя. Мякаць на зломе спачатку ружовая, потым цёмнажоўта-рудая, пазней чорная — Гаёвік-асавік белы (с. 148). — У сухіх хваёвых лясах. Шапачка да 30 см у дыяметры, жоўтарудая. Мякаць на зломе спачатку ружова-лілёвая, потым бруднашэрая. Трубачкі прырослыя. Ножка белая, з чорнымі лусачкамі — Гаёвік-асавік жоўта-руды (с. 149). 28(1). Пласткі ca шматлікімі перамычкамі, якія ўтвараюць каля ножкі сеткава-ячэйкавы малюнак, або пласткі вілавата-разгалінаваныя — сям'я Капытнікавыя................................................................29 — Пласткі зыходныя, дугаватыя, звычайна цёмныя — сям'я Макрацовыя................................................................... 31 29(28). Пласткі тоўстыя, вузкія, з перамычкамі, светлаафарбаваныя, рудзявыя. Шапачка з закручаным у сярэдзіну краем. Зярліцы вохрана- або жоўта-рудзявыя......................................................... 30 — Пласткі вілавата-разгалінаваныя, чырванява-аранжавыя. Зярліцы бясколерныя. Пладовае цела сярэдне- i тонкамясістае, край шапачкі просты, тонкі. Шапачка да 3-6 см у дыяметры, увагнуталейкаватая, часта са звілістым краем, жоўта-аранжавая, спачатку каротка апушаная, потым гладкая, сухая. Мякаць пругкая, тонкая, аранжава-жоўтая, з непрыемным смакам, без асаблівага паху. Пласткі зыходныя, даволі густыя. Ножка 4-5x0,5-1 см, цыліндрычная, суцэльная, часам да асновы крыху звужаная, аднаго колеру з шапачкай, ля асновы рудзявая. Зярліцы 5-7x2,53,5 мкм, гладкія — Падвільготніца аранжавая (с. 198). 30(29). На глебе i рэштках драўніны. Ножка цэнтральная. Шапачка 320 см у дыяметры, слабапукатая або пляскатая, потым лейкаватаўвагнутая, з закручаным уніз тонкаапушаным, больш светлым краем, гладкая, сухая, зрэдку крыху клейкая, алівава- або жоўтарудзявая. Мякаць рудзявая, пры націсканні цямнее, з мяккім смакам, без асаблівага паху. Пласткі зыходныя, жаўтляварудзявыя, пры націсканні цямнеюць. Ножка 2-5х1-2 см, цыліндрычная, суцэльная, падоўжана-валакністая, пругкая, аднаго колеру з шапачкай. Зярліцы 7-9х4-5 мкм, яйкаватыя, гладкія, вохрыста-рудзявыя— Капытнік закручасты (с. 167). — На старых хваёвых пнях i каля ix. Ножка часта эксцэнтрычная. Шапачка да 15 см у дыяметры, пукатая або крыху ўвагнутая, вельмі тоўстая, гладкая, сухая, з закручаным уніз гладкім краем, карычнева-рудзявая. Мякаць жаўтлявая, шчыльнамясістая, з горкім смакам, без асаблівага паху. Пласткі зыходныя, вохрана
Дадатковыя словы
сямя
0 👁