Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Мякаць на зломе мяняе колер...................................................... 23 21(20). У сухіх бярэзніках, на ўскрайках i палянах. Шапачка 5-20 см у дыяметры, падушкаватая, гладкая, радзей тонкавалакністалусковая, шэра-рудзявая. Мякаць бялявая, мяккая, без асаблівага смаку i паху. Трубачкі выемкавыя або амаль вольныя, бялявыя, у спеласці брудна-шэрыя, з вуглавата-акругленымі порамі. Ножка 3-16x1,5-3 см, ля асновы часта крыху расшыраная, суцэльная, бялявая, з чорна-рудымі або чорнымі лусачкамі. Зярліцы 8-20x35 мкм, верацяновыя, гладкія, жаўтлява-рудзявыя — Гаёвікабабак звычайны (c. 144). — На ўскрайках балот, у вільготных умовах. Пладовыя целы з некалькі іншымі прыкметамі....................................................... 22 22(21). Шапачка да 6 см у дыяметры, брудна-белая, з зелянява-рудзявым адценнем. Ножка з белымі, радзей рудзявымі лусачкамі; мякаць у яе аснове слаба зелянее на зломе. Зярліцы да 23 мкм даўжынёй, у астатнім — як папярэдні — Гаёвік-абабак балотны (c. 144). — Шапачка да 8 см у дыяметры, чорна-рудая ці уморыстая, амаль чорная. Мякаць палевая, трубачкі цёмна-шэрыя. Ножка з чорнарудымі лусачкамі. Зярліцы да 17 мкм даўжынёй — Гаёвік-абабак чорны (c. 148). 23(20). Мякаць на зломе ружавее. Шапачка да 6 см у дыяметры, гладкая, жоўта-рудая. Трубачкі белыя. Ножка ў чорна-бурых лусачках. Зярліцы 12-14x4-5 мкм, падоўжана-эліпсоідныя — Гаёвікабабак мяккі (с. 147). — Мякаць на зломе не ружавее; калі ружавее, то хутка становіцца сіне-чорнай......................................................................................24 24(23). Скурка слізістая. Шапачка 6-7 см у дыяметры, падушкаватая, гладкая, алівава-рудая. Мякаць жаўтлявая, з прэсным смакам i амаль без паху. Трубачкі выемкавыя, палевыя, з дробным i круглым! порамі. Ножка 8-9х 1,5-2 см, суцэльная, уверсе аліва-шэрая, унізе рудзявая, з рудымі лусачкамі. Зярліцы 13-20x4-5 мкм, верацяновыя, гладкія, жоўта-рудыя — Гаёвік шэры (c. 144). — Скурка не слізістая......................................................................... 25 25(24). Шапачка чырвоная або руда-чырвоная.......................................26 — Шапачка больш светлая, да белай...............................................27 26(25). У асінавых лясах. Шапачка 5-12 см у дыяметры, паўкуляватая, пазней пукатая, тонка-аксаміціста-валакністая або гладкая. Мякаць шчыльная, на зломе спачатку лілёвая, потым чорная, з прыемным пахам i смакам. Трубачкі вольныя, з дробнымі акругленымі брудна-белымі порамі. Ножка 7-9х2-3,5 см, белая, з белымі, потым цёмна-рудымі лусачкамі. Зярліцы 10-19x4-5 мкм, верацяновыя, гладкія, жаўтлява-рудзявыя — Гаёвік-асавік чырвона-руды (с
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

умбрыстая
0 👁
 ◀  / 440  ▶