Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
выемкавыя, брудна-ружовыя, з акругленымі порамі. Ножка 47x 1,5-2 см, выцягнута-клубняватая, крэмава-вохрыстая, з цёмнабурай сеткай. Зярліцы 12-14x4-5 мкм, няроўнаверацяновыя, светлыя, ружавата-рудзявыя, гладкія— Гаркун жоўцевы (c. 152). — Мякаць не горкая.............................................................................16 16(15). Поры трубачак цёмна-чырвоныя, з алівавым, аранжавым або рудзява-карычневым адценнем, пры дакрананні i націсканні сінеюць. Сетка на ножцы цёмна-чырвоная. Шапачка 5-20 см у дыяметры, падушкаватая, тонкавалакністая, сухая, радзей слабаслізістая, руда-алівава-карычневая, з цёмна-чырвоным адценнем. Мякаць жаўтлявая, на зломе сінее, без асаблівага смаку i паху. Трубачкі слабапрырослыя, жаўтлява-зелянявыя, з закругленымі порамі. Ножка 6-15x3-5 см, суцэльная. жоўтая, унізе з чырванявым адценнем. Зярліцы 12-15x5-6 мкм, выцягнута-эліпсоідныя, жоўта-рудыя — Глызнік бляклы (c. 154). — Трубачкі не сінеюць. Сетка на ножцы не чырвоная.................17 17(16). У яловых лясах. Шапачка 5-25 см у дыяметры, падушкаватая, пукатая, тоўстамясістая (да 3-6 см таўшчыні), рудзявая ці рудая, часта з больш або менш светлымі плямамі, гладкая, часам маршчкаватая. Мякаць белая, з прыемным арэхавым смакам, моцным грыбным пахам. Трубачкі вольныя, спачатку белыя, потым жаўтлявыя, пасля выспявання алівава-зялёныя. Ножка 315x2,5-5 см, клубняватая, пазней крыху выцягнутая, з пашыранай асновай, суцэльная, белая ці крыху рудзявая, з сетачкай такога ж колеру. Зярліцы 11-18x4-6 мкм, верацяновыя, гладкія, светлаалівава-рудзявыя — Глызнік-баравік звычайны (с. 155). — У другіх лясах.................................................................................. 18 18(17). У дубовых І дубова-грабавых лясах. Шапачка шэра-рудзявая, з бялёсымі плямамі. Ножка светлая, сетачка шэра-рудзявая — Глызнік-добрык сівы (с. 161). Калі шапачка цёмна-шакаладнарудая, дробнамаршчкаватая, мякаць пад скуркай палевая, а ножка тоўстая, кароткая, клубняватая, з рудым сеткавым малюнкам — Глызнік-добрык масяжовы (с. 160). — Ад асноўнай формы (з яловых лясоў) адрозніваюцца іншым чынам................................................................................................ 19 19(18). У хваёвых лясах. Шапачка рудзява-вішнёва-чырвоная, часта з фіялетавым адценнем. Мякаць пад скуркай рудзява-чырванявая. Ножка кароткая, клубняватая, белая, унізе рудзявая; сетачка на ёй белая — Глызнік-баравік хваёвы (с. 157). — У бярозавых гаях. Шапачка вельмі светлая, амаль белая, з рудзявым або вохрыстым адценнем. Ножка больш доўгая i тонкая, чым у астатніх формаў — Глызнік-баравік бярозавы (с. 154). 20(14). Колер мякаці на зломе не мяняецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶