гладкая, рудзява-карычневая або каштанавая. Мякаць саламянажоўтая, на зломе сінее, з прыемнымі смакам i пахам. Трубачкі прырослыя, радзей амаль вольныя, з дробнымі вуглаватымі порамі, жаўтлява-зелянявыя, пры націсканні цямнеюць. Ножка 5-12x1,5-2 см, цыліндрычная, раўнамерна пашыраецца ад сярэдзіны да асновы, суцэльная, гладкая, жаўтлява-рудзявая. Зярліцы 10-15x3,5-5 мкм, верацяновыя, гладкія, жаўтляварудзявыя — Махавік руды (с. 190). — Шапачка сухая, матавая.................................................................12 12(11). Усё пладовае цела пераважна жоўтае, з алівавым або серным адценнем. Шапачка 4-8(10) см у дыяметры, пукатая, тонкааксаміцістая, часам дробнашчылінаватая. Мякаць жаўтлявая, на зломе крыху сінее, кіслявая, са слабым грыбным пахам. Трубачкі прырослыя, серна- або зялёна-жоўтыя, з вуглаватымі порамі. Ножка 4-13x1-1,5 см, цыліндрычная, роўная ці звужаная да асновы, жаўтлявая, часам з лёгкай чырванню. Зярліцы 9-15x4-6 мкм, шырокаверацяновыя, гладкія, жаўтлява-рудзявыя — Махавік лямцавы (с. 189). — Пладовыя целы з іншымі адзнакамі............................................13 13(12). Шапачка 4-10 см у дыяметры, сеткава-шчылінаватая, стракатая, рудзява- ці каштанава-карычневая. Мякаць жаўтлявая, на зломе крыху сінее, пах i смак прыемныя. Трубачкі прырослыя, з шырокімі, вуглаватымі, серна-жоўтымі порамі. Ножка 4-9x11,5 см, роўная або крыху звужаная да асновы, суцэльная, светлажоўтая, унізе з вішнёва-чырвоным адценнем. Зярліцы 10—16x4— 5 мкм, верацяновыя, гладкія, жоўта-алівава-рудыя — Махавік дуброўны (с. 188). — Шапачка 3-6(8) см у дыяметры, пукатая, пазней крыху сплясканая, тонкаапушаная, часам шчылінаватая, вішнёва-чырвонарудая, часам з алівавым адценнем. Мякаць жоўтая, у ножцы злёгку зелянее. Трубачкі прырослыя, жоўта-алівавыя, з няроўнавуглаватымі зубчастымі порамі, пры націсканні зелянеюць. Ножка 4-8x 1-2 см, роўная, суцэльная, уверсе жоўтая, ля асновы з прыгожым вішнёва-чырвоным адценнем. Зярліцы 8-15x4-6 мкм, падоўжана-эліпсоідныя, гладкія, жоўта-алівавыя — Махавік чырвоны (c. 191). 14(4). Ножка клубняватая, радзей крыху выцягнутая, з рэльефным сеткава-ячэйкавым малюнкам у сярэдняй частцы...................15 — Ножка цыліндрычная, роўная ці раўнамерна расшыраецца да асновы, з мяккімі дробнымі лусачкамі.......................................20 15(14). Мякаць вельмі горкая. Шапачка 3-8 см у дыяметры, падушкаватая, гладкая, сухая ці крыху вільготная, рудзявая. Мякаць белая, на зломе злёгку ружавее, амаль без паху. Трубачкі прырослыя ці
1 👁