пругкая, святлейшая за шапачку. Зярліцы 7-10x3-4 мкм, верацяновыя, гладкія, алівава-жаўтлява-рудзявыя — Масляк бычыны (c. 185). — Мякаць на зломе хутка сінее. Шапачка 3-10 см у дыяметры, падушкавата-пукатая, у спеласці крыху пляскатая, брудна-жоўтая або жоўта-рудая. Мякаць жаўтлявая, з прыемным смакам i пахам. Трубачкі прырослыя, з дробнымі акругленымі порамі, тытунёварудыя. Ножка 5-8x 1,5-2 см, цыліндрычная або крыху расшыраная ля асновы, суцэльная, жаўтлявая, святлейшая за шапачку. Зярліцы 8-10x3-4 мкм, падоўжана-эліпсоідныя, гладкія, вохрыстарудзявыя — Махавік жоўта-руды (с. 188). 9(7). Ножка без колца, каля трубачак часта з кропелькамі белай масляністай вадкасці, з зярністай паверхняй. Шапачка 3-10 см у дыяметры, пукатая або пляскатая, слізістая, гладкая, жоўтавохрыста-карычневая або карычнева-рудая, бліскучая. Мякаць жаўтлявая, амаль без паху, з прыемным смакам. Трубачкі прырослыя, з дробнымі акругленымі порамі. Ножка 5-8x 1-2 см, цыліндрычная, суцэльная, жаўтлявая. Зярліцы 8-11x3-5 мкм, выцягнута-эліпсоідныя, гладкія, жаўтлява-рудзявыя, светлыя — Масляк зярнявы (c. 188). — Ножка з колцам. Шапачка 7-10 см у дыяметры, паўкуляватая, ca згладжана-канічным гароком, пазней да пукатапляскатай, гладкая, слізістая, шакаладна- ці цёмна-карычневая. Мякаць белая або жаўтлявая, злёгку кіслявая на смак, з прыемным пахам. Трубачкі прырослыя, залаціста-лімонна-жоўтыя, пасля выспявання з лёгкім алівавым адценнем, з дробнымі акругленымі порамі. Ножка 3-7x 1-2 см, цыліндрычная, суцэльная, над белым, пазней брудна-фіялетавым колцам белая, пад ім рудзявая. Зярліцы 7-11x3-4 мкм, верацяновыя, гладкія, жаўтлява-рудзявыя — Масляк звычайны (с. 186). 10(5). Су стракаецца на жывых пл адовых целах цвёрдаскура звычайнага. Шапачка 2-7 см у дыяметры, пукатая, потым пляскатая, сухая, тонкаапушаная, з узростам шчылінаватая, жаўтлява- або аліваварудая. Мякаць жоўтая, ля ножкі з рудзява-чырванявым адценнем, з мяккім смакам i слабым грыбным пахам. Трубачкі зыходныя, жоўтыя, з чырванявымі плямамі i няправільна-вуглаватымі порамі. Ножка 3-7xl-2 см, цыліндрычная, суцэльная, часта сагнутая, гладкая, зал а ц іста -ж о ў та я, з чырванявымі плямамі. Зярліцы 12-15x4-5 мкм, шырокаверацяновыя, гладкія, аліваварудыя — Махавік паразітны (с. 190). — Наглебавыя грыбы...........................................................................11 11(10). Шапачка болыи або менш слізістая, у сухое надвор'е бліскучая, 5-12 см у дыяметры, падушкавата-пукатая, пазней сплясканая
Дадатковыя словы
гарбком, надворе
0 👁