кароткім апушэннем, светла-рудзявая або бледна-тэракотавая. Ножка 7-8x 1,5-2 см, клубняватая, з некалькімі камерамі, аднаго колеру з шапачкай, гладкая, унізе каротка апушаная. Зярліцы 610x5-7 мкм — Круглакіправік сінелы (c. 171). — Мякаць белая, на зломе колеру не мяняе. Шапачка 4-9 см у дыяметры, пукатая, пазней пляскатая, часта з прыўзнятым краем, гладкая, сухая, каштанава-карычневая. Ножка 5-6x1,7-2,5 см, цыліндрычная, пустая, гладкая, каштанава-рудзявая, крыху святлейшая за шапачку. Зярліцы 7-11x5-7,5 мкм — Круглакіправік цісавы (с. 172). 4(2). Трубачкі жаўтлявыя, зелянявыя, алівава- або тытунёва-рудыя. Ножка цыліндрычная, роўная або да асновы звужаная, з колцам або без яго........................................................................................... 5 — Трубачкі брудна-белыя або шэра-рудзявыя. Ножка ўся шурпатая ад кароткіх лускавінак, да асновы звычайна раўнамерна расшыраецца, або ножка клубняватая, без лускавінак, але з рэльефным сеткаватым малюнкам — тады трубачкі іншага колеру.................................................................................................14 5(4). Трубачкі жаўтлявыя ці жоўтыя, алівава-жоўта-рудыя або тытунёва-рудыя. Шапачка больш або менш слізістая, клейкая, радзей сухая. Мякаць на зломе часам мяняе афарбоўку........... 6 — Трубачкі серна-, зялёна- або алівава-жоўтыя. Шапачка сухая, радзей слаба слізістая. Мякаць на зломе сінее............................10 6(5). Мякаць перцава-едкая. Шапачка 3-6 см у дыяметры, слабапукатая, з узростам пляскатая, гладкая, крыху клейкая, сухая, з бляскам, жоўта-аранжава-карычневая. Мякаць рудзява-жоўтая, з кіслявым пахам. Трубачкі каротка зыходныя або прырослыя, з шырокімі няправільна-вуглаватымі порамі, іржава- або жоўтарудыя. Ножка 3—8x 1—1,5 см, цыліндрычная, да асновы часам звужаная, суцэльная, святлейшая за шапку, ля трубачак звычайна з чырванявым адценнем, каля асновы з жоўтай мякаццю. Зярліцы 8—14x3—4 мкм, верацяновыя, гладкія, жаўтлява-алівава-рудыя — Масляк горкі, п а д р а ш э т н і к ( с. 185). — Мякаць не перцава-едкая..................................................................7 7(6). Колер мякаці на зломе i з узростам мяняецца.............................8 — Колер мякаці на зломе i з узростам не мяняецца........................9 8(7). Мякаць на зломе слаба чырванее. Шапачка 3-8(10) см у дыяметры, пукатая да пляскатай, гладкая, злёгку клейкаватая, бліскучая, скурыста- або аранжава-карычневая. Мякаць шчыльная, жаўтлявая або рудзявая, з кіслявым смакам i слабым грыбным пахам. Трубачкі каротка зыходныя, жоўта-, алівава- або тытунёва-карычневыя, з шырокімі няправільна-вуглаватымі порамі. Ножка 3-5x0,8-1,2 см, цыліндрычная, суцэльная, гладкая
0 👁