Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
Пладовыя целы групавыя, размяшчаюцца часам чарапіцава адно над адным. Шапачка 10-30 см у дыяметры, сядзячая, веера-, лапата- або языкаватая, часта з лопасцевым або хвалістым краем, звычайна тупаакругленым, крыху падагнутым, аранжавая або аранжава-ружовая, c серна-жоўтым адценнем, з узростам святлее. Мякаць спачатку сакавітая, мясістая, белая або жаўтлявая, ca слабым грыбным пахам, без спецыфічнага смаку, потым цвёрдай кансістэнцыі. Трубачкі кароткія, серна-жоўтыя, з акругленымі ці вуглаватымі порамі. Зярліцы 5-7,5хЗ,5-5 мкм, шырокаэліпсоідныя, гладкія, бясколерныя — Губа серкава-жоўтая (c. 163). Шапачка 2-8 см у дыяметры, пукатая або пляскатая, у спеласці лейкаватая, з тонкім, часта хвалістым краем, яечна-жоўтая, гладкая. Мякаць шчыльная да рызіністай, бялявая, з прыемнымі смакам i пахам. Складачкі падобныя да пласткоў, але значна таўсцейшыя i вузейшыя, з тупымі краямі, папярочнымі перамычкамі, далёка зыходзяць на ножку, аднаго колеру з шапачкай. Ножка 2-7x0,4-1,5 см, цыліндрычная, роўная, суцэльная, гладкая, жаўтлявая або жоўтая. Зярліцы 8-10x4-6 мкм, эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя — Лісічка звычайная (c. 175). Шапачка 3-5 см у дыяметры, вузкалейкаватая, з адагнутым, крыху апушчаным хваліста-звілістым краем, тонкалусковая, шэра-чорна-карычневая або цёмна-дымчастая. Мякаць тонкая, рудзявая, ca слабым непрыемным пахам i прэсным смакам. Складачкі ў верхняй частцы шапачкі іупыя, пляскатыя, маршчынаватыя, зыходныя, часта няроўныя па даўжыні, сінява-шэрыя. Зярліцы 11-13x6-8 мкм, эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя — Лісічка шэрая (c. 176). Балетальныя грыбы (ключ 4) Гіменафор з трубачак — сям'я Трубачкавыя.............................2 Гіменафор пластковы......................................................................28 Зярліцы светла-жоўтыя, яйкаватыя, гладкія. Трубачкі вольныя, з дробнымі акругленымі порамі, белыя, у спеласці крэмававохрыстыя. Ножка пустая або з камерамі..................................... 3 Зярліцы больш інтэнсіўна афарбаваныя, верацяновыя ці падоўжана-эліпсоідныя. Трубачкі ў спеласці жоўтыя, зялёныя, алівавыя, тыіунёва-рудыя, шэрыя, брудна-белыя, чырвоныя i г.д. Ножка суцэльная................................................................................ 4 Мякаць белая, на зломе моцна сінее. Шапачка 6-15 см у дыяметры, пукатая да пляскатай, сухая, з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя
0 👁
 ◀  / 440  ▶