Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
суцэльная, ля асновы часам расшыраная, святлейшая за шапку. Зярліцы 6-9x4-7 мкм, эліпсоідныя або яйкаватыя, гладкія, бясколерныя — Вожычнік жоўты (c. 141). — У хваёвых лясах. Шапачка 3-20 см у дыяметры, пляскатапукатая або шырокаўвагнутая, рудзявая, густа укрытая чарапіцава размешчанымі буйнымі, крыху адтапыранымі больш цёмнымі лускамі, стракатая, з узростам амаль чорна-рудая. Мякаць шчыльная, бруднавата-шэрая, ca спецыфічным, даволі рэзкім пахам, пры выспяванні гаркавая. Дзідкі канічныя, вельмі крохкія, бялявыя, потым рудзеюць. Ножка 2-6xl-2 см, цыліндрычная, суцэльная, часам некалькі эксцэнтрычная, гладкая, аднаго колеру з шапкай або з лёгкім фіялетавым адценнем. Зярліцы 6-7x5-6 мкм, амаль куляватыя, вуглаватыя, рудзявыя — Вожычнік стракаты (c. 141). 10(7). Гіменафор трубачкавы. Грыбы жывуць галоўным чынам на драўніне, значна радзей на глебе — сем'і Губавыя, Зрослагубавыя............................................................................................ 11 — Гіменафор складкаваты. Грыбы жывуць пераважна на глебе — сям'я Л ісічкавы я......................................................................... 13 11(10). Шапачка 3-10 см у дыяметры, пукатая або пляскатая, часам з няправільна хвалістым краем, гладкая або слабашчылінаваталусковая, белая, у спеласці з лімонна-жоўтым адценнем. Мякаць падобная да сыру, шчыльная, белая ці крыху жаўтлявая, з грыбным пахам i смакам. Трубачкі кароткія, з дробнымі акругленымі порамі, белыя ці лімонна-жоўтыя, зыходныя. Ножка 3-4x 1-2 см, роўная або злёгку пакрыўленая, суцэльная, да асновы часта звужаная, аднаго колеру з шапкай. Зярліцы 3,5-4,5x3-3,5 мкм, яйкаватыя або амаль куляватыя, гладкія, бясколерныя — Губа авечая (с. 162). — Жывуць на драўніне — у дуплах старых дрэў, на пнях i павале.... 12 12(11). Каля камлёў дубовых ствалоў i пнёў. Пладовыя целы да 50 см у дыяметры, са шматлікімі разгалінаваннямі ў выглядзе асобных шапачак на ножках, якія растуць пучком ад уздутай, падобнай да клубня асновы. Шапачкі да 2-А см у дыяметры, спачатку пукатыя, з узростам лейкава-ўвагнутыя, з хваліста-звілістымі краямі, светла-вохраныя або палева-бялявыя, у цэнтры больш цёмныя. Мякаць белая, з прыемнымі пахам i смакам, з узростам становіцца цвёрдай. Трубачкі кароткія i вузкія, нізка зыходзяць на ножку, укрываючы яе верхнюю частку, белыя. Ножкі цыліндрычныя, суцэльныя, часта сагнутыя, бялявыя. Зярліцы 7-10x2,5-4 мкм, выцягнута-яйкаватыя ці цыліндрычна-верацяновыя, да аднаго канца коса звужаныя, гладкія, бясколерныя — Губа парасоністая (c
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

семі, сямя
0 👁
 ◀  / 440  ▶