Пладовае цела 6-15 см вышынёй i ў дыяметры, кусцістае, са шматлікімі кароткімі густа разгалінаванымі канцамі, бялявае, з узростам ружова-вохранае, на канцах з пурпуровым адценнем, з больш светлай тоўстай асновай. Мякаць белая, досыць мяккая, з прыемнымі пахам i смакам. Зярліцы 12-17x4-6 мкм, падоўжанаэліпсоідныя, шурпатыя, светла-вохрыста-жаутлявыя — Казарожка гронкавая (с. 166). — Пладовае цела да 15 см вышынёй i ў дыяметры, жоўтае ці аранжава-жоутае, з расшыранай асновай i шматлікімі кароткімі разгалінаваннямі, тупаакругленымі на канцах. Мякаць крохкая, жаўтлявая, пры націсканні чырванее, без асаблівага смаку i паху. Зярліцы 11-18x4-6,5 мкм, падоўжана-эліпсоідныя, дробнабародаўкавыя, светла-вохраныя — Казарожка жоўтая (c. 167). 6(4). Пладовае цела 2-8 см вышынёй, са шматлікімі, грабянёвазубчастымі па канцах галінамі, белае, з узростам вохрыстае, з кароткай i тоўстай рудзявай асновай. Мякаць шчыльная, бялявая, без асаблівага паху i смаку. Зярліцы 7-10x6-8 мкм, амаль куляватыя, гладкія, бясколерныя або з лёгкім вохраным адценнем, з буйной кропляй алею — Казарожка грабянёвая (с. 166). — Пладовае цела 2-6 см вышынёй, дыхатамічна-разгалінаванае, вохрана- ці жоўта-карычневае, рудзявае, з больш светлымі канцамі галін i асновай. Мякаць белая, шчыльная, крыху горкая, з кіслым пахам. Зярліцы 6-10x4-5 мкм, авальныя i мігдаляватыя, дзідкавыя, рудзява-вохраныя — Казарожка яловая (с. 167). 7(1). Пладовыя целы пераважна буйныя, тоўста- i шчыльнамясістыя. Пменафор дзідкавы або гольчасты — сям'я Вожычнікавыя.... 8 — Гіменафор трубачкавы або складкаваты.....................................10 8(7). У дуплах жывых ліставых дрэў, на пнях. Пладовае цела да 30 см i больш у дыяметры, сядзячае, каралявата- або дрэвападобнаразгалінаванае, белае, пазней жаўтлявае. Мякаць спачатку белая, шчыльнамясістая, пазней цвёрдая, з прыемным грыбным пахам i слабарэдзькавым смакам. Дзідкі (шыпікі) доўгія, мяккія, лёгка абломваюцца, белыя, пры падсыханні i з узростам рудзявыя. Зярліцы 3,5-5x4 мкм, шырокаавальныя, гладкія, бясколерныя — Вожычнік караляваты (c. 141). — Грыбы жывуць на глебе....................................................................9 9(8). Пераважна ў ліставых i мяшаных лясах. Шапачка 3-12 см у дыяметры, пукатая або крыху ўціснутая, часта няправільна сагнутая, гладкая або з тонкім апушэннем, крэмавая ці вохранажоўтая. Мякаць шчыльная, белая, часам жаўтлявая, без асаблівага паху, спачатку з прэсным смакам, потым крыху гаркавая. Дзідкі канічныя, завостраныя, зыходныя, аднаго колеру з шапкай або крыху святлейшыя. Ножка 3-6x0,5-2,5 см, цыліндрычная
Дадатковыя словы
сямя
1 👁