Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
белая ці з рудзява-ружовым адценнем, з прэсным смакам i непрыемным земляным пахам, са шматлікімі звілістымі хадамі. Аскі яйкаватыя, з 1-3 зярліцамі, знаходзяцца ў слоі, што ўсцілае хады. Зярліцы 35-45x25-35 мкм, шырокаавальныя, спелыя чырвона-рудыя, у дробна-сеткава-ячэйкавай абалонцы— Труфля бялявая (c. 225). — Пладовае цела да 2-3 см у дыяметры, больш або менш куляватае, часам крыху сплясканае, долькавае або зморшчкавае, з адной адтулінай ля асновы, светла-рудае або брудна-жаўтлявае, вельмі каротка апушанае. Мякаць шчыльная, крэмава-белая, з моцным спецыфічным пахам i непрыемным смакам, з больш цёмнымі звілістымі хадамі. Аскі цыліндрычныя, злёгку рудзявыя. Зярліцы 20-30 мкм, куляватыя, гладкія, бясколерныя — Труфля шаўкавістая (c. 226). Афілафаральныя грыбы (ключ 3) 1. Пладовыя целы булаўныя, ніткаватыя або цыліндрычныя, часта кусціста-разгалінаваныя. Гіменафор гладкі — сям'я Казарожкавыя..........................................................................................2 — Пладовыя целы з іншымі прыкметамі..........................................7 2(1). Растуць пучкамі на лясной глебе. Пладовае цела 6-8 см вышынёй, булаўнае, выцягнута-языкаватае або лапаткавае, часам з лопасцева-рассечанай верхавінкай, вохрана-жоўтае, спелае i пры падсыханні шэра-рудзявае, маршчкаватае, ля асновы злёгку апушанае, лямцавае. Мякаць пругкая, белая або крэмавая, без асаблівага смаку i паху. Зярліцы 8-15x3-6 мкм, выцягнута-эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя — Казарожка языковая (с. 167). — Пладовае цела разгалінаванае.........................................................3 3(2). Пладовае цела 10-30 см у дыяметры, куляватае, звычайна крыху сплясканае, густа разгалінаванае, мясістае. Канцы галін хвалістакучаравыя, тонкія, пляскатыя, бялява-крэмавыя, часам з вохраным адценнем. Аснова кароткая, тоўстая, масіўная, рудзявая. Мякаць белая, даволі шчыльная, але крохкая, з прыемным духмяным пахам i саладкава-арэхавым смакам. Зярліцы 5-8хЗ-5 мкм, эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя або жаўтлявыя — Казарожка кучаравая (с. 167). — Пладовыя целы меншых памераў, растуць трупам i на глебе ў лясах....................................................................................................4 4(3). Пладовае целаўасіўнае, яркай афарбоўкі...................................5 — Пладовае цела дробнае, кусцікаватае, звычайна цьмянаафарбаванае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямя, цела^асіўнае
1 👁
 ◀  / 440  ▶