крохкая, з прэсным смакам i своеасаблівым пахам. Ножка 36x 1,5-3 см, да асновы крыху звужаецца, нярэдка складкаватая, пустая, белая ці з фіялетавым адценнем. Зярліцы 18-22x10-12 мкм, эліпсоідныя, гладкія, з дзвюма кроплямі алею па канцах, бясколерныя — Глузд веснавы (c. 153). — Шапачка сеткава-ячэйкавая............................................................ 8 8(7). Шапачка 4-8 см у дыяметры, яйка- ці куляватая, з прырослым да ножкі краем, пустая, з няправільна акругленымі ячэйкамі, жаўтлява-рудзявая або шэра-рудая. Мякаць тонкая, далікатная, вельмі крохкая, бялявая, з прыемным смакам, без асаблівага паху. Ножка 4-8xl-2 см, цыліндрычная, роўная, пустая, гладкая, бялявая або злёгку рудзявая. Зярліцы 18-20x10-12 мкм, эліпсоідныя, гладкія, жаўтлявыя — Смаржок круглы (с. 213). — Шапачка вузкаканічнай формы......................................................9 9(8). Шапачка 1,5-3 см у дыяметры, падоўжана-канічная або вузкаяйкаватая, з прырослым да ножкі краем, пустая, укрытая вузкімі падоўжанымі ячэйкамі, карычневая. Мякаць тонкая, далікатная, крохкая, бялявая, без асаблівага паху i смаку. Ножка 2—4x1-1,5 см, цыліндрычная, пустая, жаўтлявая. Зярліцы 18-20x12-14 мкм, эліпсоідныя, гладкія, амаль бясколерныя, у парашку жаўтлявыя — Смаржок стажкаваты (с. 214). — Шапачка 2-3 см у дыяметры, шыроказваночкавая, прырослая да ножкі толькі на самай верхавінцы, з вольным краем, падоўжанамаршчкаватая, жаўтлява-рудзявая або вохрыста-карычневая, знізу бялявая, гладкая. Мякаць тонкая, васкаватая, бялявая, з непрыемным пахам, без асаблівага смаку. Ножка 7-14x1,5-2 см, цыліндрычная, да асновы злёгку расшыраецца, пустая, белая, пазней жаўтлявая, канцэнтрычна ўкрытая вотруб'евымі лусачкамі. Зярліцы 60-80x17-25 мкм, падоўжана-эліпсоідныя, гладкія, жаўтлявыя — Таўкачык веснавы (c. 225). 10(1). Пладовае цела да 4 см у дыяметры, няправільна-акругленае, з глыбокімі баразёнкамі, што вядуць у сярэдзіну ў некалькіх месцах, чырвона- або руда-бурае, пры націсканні моцна цямнее. Мякаць вельмі шчыльная, з прыемнымі смакам i пахам, крэмаваружовая, з узростам іржава-рудая, са шматлікімі звілістымі хадамі (каналамі). Аскі выцягнутыя, падобныя да мяшка, чырвона-рудыя, размяшчаюцца ў слоі, што ўсцілае хады. Зярліцы 25-35 мкм, куляватыя, грубабародаўкавыя, чырвона-рудыя — Труфля чырвона-рудая (c. 225). — Пладовае цела інакш афарбаванае.............................................. 11 11(10). Пладовае цела да 2-4 см у дыяметры, куля-, яйка- або клубняватае, часам падзеленае на асобныя лопасці глыбокімі звілістымі баразёнкамі або выемкамі, брудна-рудзявае або бялявае. Мякаць
Дадатковыя словы
вотрубевымі
0 👁