Грыбы і грыбная кулінарыя (2005). І. Я. Яшкін, Г. І. Сяржаніна

 ◀  / 440  ▶ 
рудая; унутраная (на дыску) — чырванева- або вохрыстакарычневая. Мякаць тонкая, шчыльная, аднаго колеру з паверхняй, на смак прэсная, без асаблівага паху. Зярліцы 1216x7-8 мкм, падоўжана-эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя — Вушка заечае (с. 143). — Пладовае цела чаша- або сподкападобнае................................... 4 4(3). Пладовае цела 3-8 см у дыяметры, сядзячае, часам з няправільна загнутым краем, на дыску аранжава-чырвонае, звонку святлейшае, з бялявым мучністым налётам, тонкамясістае, крохкае. Мякаць бялявая, з прэсным смакам, без асаблівага паху. Зярліцы 15-18x9-12 мкм, эліпсоідныя, з завостранымі канцамі i сеткавадзідкавай абалонкай, бясколерныя — Сподачніца светлачырвоная (с. 216). — Пладовае цела 2-5 см у дыяметры, сядзячае, спачатку амаль куляватае, з узростам раскрываецца да сподкападобнага,часам з крыху хвалістай паверхняй, з загнутым у сярэдзіну краем, звонку бялява-шэрае, на дыску карычнева-бурае. Мякаць тонкая, крохкая, з рудзявым адценнем, з прэсным смакам i слабым грыбным пахам. Зярліцы 15-18x7-9 мкм, эліпсоідныя, дробнабародаўкавыя або шурпатыя, бясколерныя — Сподачнік гурбячковы (с. 216). 5(2). Шапачка седлаватая, лопасцева-рассечаная, з хваліста-звілістым краем....................................................................................................6 — Шапачка сеткава-ячэйкавая або складкава-маршчкаватая....... 7 6(5). 2-3 см у дыяметры, з 2-4 хваліста-загнутых, зрэдку прырослых да ножкі, часцей вольных i адагнутых угару лопасцей, гладкая, у верее светла-жоўтая, унізе крыху рудзявая. Мякаць тонкая, крохкая, бялявая, без асаблівага паху i смаку. Ножка 4-7x1,5-3,5 см, цыліндрычная, да асновы раўнамерна расшыраная, пустая, падоўжана-жалабатая, рабрыстая, бялявая. Зярліцы 15-19x10-12 мкм, шырокаэліпсоідныя, гладкія, бясколерныя — Сядловіца кучаравая (с. 225). — Шапачка 2-10 см у дыяметры, двух-чатырохлопасцевая (лопасці седлаватыя, з узнятымі краямі), хвалістая, светла-каштанавакарычневая. Мякаць тонкая, васкаватая, крохкая, бялявая, без асаблівага паху i смаку. Ножка 3-9х 1-3 см, з адной-дзвюма падоўжанымі спадзістымі баразёнкамі, цыліндрычная, пустая, у верее часам з лёгкім апушэннем, бялявая або з каштанавым адценнем. Зярліцы 18-24x7-9 мкм, шырокаэліпсоідныя, гладкія, з дзвюма кроплямі алею, бясколерныя — Глузд восеньскі (с. 154). 7(5). Шапачка 4-15 см у дыяметры, пустая, няправільнай формы, акругленая ці вуглаватая, у глыбокіх складках, зморшчынах, спачатку шакаладна-карычневая, пры выспяванні больш светлая, з бялявым парашком зерля. Мякаць тонкая, бялявая, васкаватая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
0 👁
 ◀  / 440  ▶