сеткава-ячэйкавы, цяжка аддзяляецца ад мякаці — парадак Афілафаральныя — ключ 3. — Пладовыя целы пераважна шапачкавыя, падобныя да парасонікаў, галоўным чынам мяккамясістыя. Ножка ў большасці відаў цэнтральная, радзей эксцэнтрычная, слабаразвітая або адсутнічае — тады шапка бакавая або сядзячая. Гіменафор пластковы або трубачкавы, легка аддзяляецца ад мякаці. Пераважна наглебавыя — шапачкавыя грыбы.......................................................................4 4(3). У асноўным наглебавыя грыбы. Пладовыя целы мясістыя, часта буйныя (шапка да 20-30 см у дыяметры). Пменафор трубачкавы, трубачкі звычайна доўгія. Калі гіменафор пластковы — тады пласткі са шматлікімі перамычкамі, якія ўтвараюць каля ножкі ячэйкавы ўзор. У іншых відаў пласткі вілавата-разгалінаваныя або накшталт дугі нізка спускаюцца на ножку, тоўстыя, цёмнаафарбаваныя ад зерля. Зярліцы ў большасці відаў верацяновыя — парадак Балетальныя — ключ 4. — Гіменафор пластковы. Пладовыя целы пераважна шапачкавыя, вельмі разнастайныя па памерах, афарбоўцы i іншых прыкметах................................................................................................... 5 5(4). Мякаць у шапцы складаецца толькі з гіфаў — парадак Агарыкальныя — ключ 5. — У мякаці паміж гіфамі ёсць трупы пухірістых авальных i куляватых клетак — сферацыст — парадак Русулальныя —ключ 6. Аскавыя (торбачкавыя) грыбы (ключ 2) 1. Пладовыя целы наглебавыя, тонкамясістыя, часта крохкія, падобныя да сподачка, чашы або вуха, з гіменіем на ўвагнутай паверхні, або шапачкавыя. Шапачка маршчкавата-складкавая або сеткава-ячэйкавая ці лопасцева-рассечаная, падобная да сядла, пустая, зрослая з ножкай, таксама пустой, пераважна цыліндрычнай формы — парадак Пеціцальныя...................... 2 — Пладовыя целы падземныя i паўпадземныя, шчыльнамясістыя, клубнявыя, з аскамі ў мякаці — парадак Тубяральныя...... 10 2(1). Пладовыя целы вуха-, чаша- або сподкаватыя — сям'я Сподачнікавыя................................................................................. 3 — Пладовыя целы складаюцца з шапачкі i ножкі — сем'і Смаржковыя i Сядловіцавыя....................................................... 5 3(2). Пладовае цела 2-3 см у дыяметры, да 4 см вышынёй, сядзячае, прымацаванае да субстрату бокам, выцягнута-вухаватае, з закручаным у сярэдзіну краем, з крыху выцягнутай, каротка апушанай асновай. Знешняя паверхня ржава-жоўтая ці жоўта
Дадатковыя словы
семі, сямя
0 👁